“Віцязь” ратуе людзей

Яшчэ задоўга да стварэння спецыялізаванай структуры па надзвычайных сітуацыях у Віцебску дзейнічаў аварыйна-выратавальны атрад “Віцязь”. Толькі за першы квартал гэтага года, як сцвярджае начальнік Уладзімір Паўлаў, выратавальнікі па сігнале баявой трывогі 324 разы выязджалі на пажары, аварыі, ліквідацыю надзвычайных здарэнняў. Дзякуючы мужным байцам мірнага часу, якія прайшлі агонь, ваду і медныя трубы, ужо сёлета ўратавана звыш паўсотні чалавечых жыццяў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter