Литературная страничка белорусского поэта Виктора Лупасина

Вітаю, дружа!

Чацвёртая «Літаратурная лупа», прысвечаная напісанню дэтэктываў, адбылася!
Чацвёртая «Літаратурная лупа», прысвечаная напісанню дэтэктываў, адбылася! Дзіўна, але чым далей, тым больш маладзеюць удзельнікі нашых пасяджэнняў. Гэтым разам 16-гадовая Кацярына Лукашэвіч была ўжо ці не самая старэйшая.

Адзін малады аўтар прапанаваў усім разам выдаць дэтэктыў і зарабіць грошы

Пры дапамозе логікі і дэдукцыі мы вывелі асноўныя жанравыя характарыстыкі дэтэктыва. Затым самі пабудавалі дэтэктыўны сюжэт і развілі яго ў некалькі бакоў. Паразважалі і пра тое, як стварыць харызму галоўнага героя. Адзін малады аўтар так уразіўся, што прапанаваў нам усім разам выдаць кнігу і зарабіць на ёй грошы. Было б някепска! :)

Дрэнная навіна: апытанак у маёй рубрыцы больш не будзе. Ты зусім перастаў на іх адказваць :(

Ну а цяпер - вершы.

Маргарыту Аляшкевіч я хацеў надрукаваць яшчэ ў мінулай «Лупе». Друкую ў гэтай.

Хто ведае, што робяць кванты,
калі вучоны адводзіць позірк
сваіх хітрых прыбораў?
Я, я ведаю!
Ляжаць, распластаныя, па падлозе,
у поўнай знямозе,
не скачуць, не плачуць,
не рагочуць, нічога не хочуць –
ані быць у двух месцах адначасова,
ані пераствараць Сусветы нанова.
Але – не бойся зірнуць.
Я бягу паперадзе квантаў
са шчаслівай усмешкай,
збіраю хігсавы базоны
ды іншыя шампіньёны,
поўную жменю тайнаў
нясу табе,
пакуль ты глядзіш.

Насамрэч яна даслала мне шмат вершаў – хапіла б скласці дзве «Лупы» з адной толькі Маргарыты. Але ж трэба даць выступіць і іншым.

Суровая маладая аўтарка пад мужчынскім псеўданімам Міхаіл Пашкоў даслала нешта каля шасці твораў, з якіх я выбраў лірыка-філасофскае апавяданне пра ката і сабаку.

***

Это был ужасно серый день. День, не наполненный ни плохими воспоминаниями, ни хорошими. Разве что в этом дне были дороги сухие, на которых не было льда. Дул холодный ветер, пронизывавший через зимнее пальто. Казалось, что он так и хочет оставить в тебе свои ледяные осколки, чтобы ты стал таким же никаким.

Когда идешь по длинной дороге, напевая песни, кажется, что все это такой пустяк. Музыка проникает в тебя, разливается теплом по твоему телу, твоей душе.

Вдоль детского садика идет длинная прямая дорога. В самом начале ее есть лестница, позволяющая подняться на холм к домам. Там же – параллельная дорога. У лестницы сидит кот. Самый обычный черный кот, которых мы можем встретить в любом переулке и на любом углу. Кот сидит величаво, смирно и неподвижно. Как будто он кого-то ждет. Черный кот кого-то ждет. Дует сильный ветер, и снег наплывами, будто волнами, движется по воздуху. Но коту все нипочем. Он ждет.

К концу этой дороги есть такая же лестница, правда, чуть поменьше. У той лестницы, наверху, ходит собака. Обыкновенная черная собака. Такую собаку можно встретить где угодно. Эта черная собака склоняется к земле, пытаясь взять чей-то след. Она крутится на месте, вновь поднимает голову и глядит куда-то вдаль.

Мы порой не замечаем, что между всеми людьми есть тоже две параллельные прямые. Часть на одной, часть  –  на другой. Мы ищем кого-то и порой находим на другой параллельной. Но ведь параллельные никогда не встретятся. Часто в поисках мы топчемся на одном месте, вместо того чтобы просто пройти по своей прямой.

Так в этот день черный кот ждал черную собаку. Так в этот день черная собака искала черного кота.

Не такі малады і не такі суровы Валерый Казакевіч таксама даслаў шмат вершаў, адзін з якіх я друкую.

Нас, сошедших с ума, окружили суровые были.
Опустели дома, и могильные камни остыли.
Словно птицы, летят наши годы.
Я верен красивым!
Слушал шорох дождя и отпетые жизни мотивы.
Потерялись слова, что высокому небу угодны:
Деревенька мертва, а земля до сих пор плодородна.
Мы честны, но пусты…
Прошагали легко и беспечно.
На дороге следы завещает нам гордая вечность.

Ну а чацвёртым удзельнікам сённяшняй «Лупы» буду я сам. Толькі не цяперашні, а вельмі-вельмі малады – амаль як цяперашнія «лупаўцы». Нядаўна я шукаў у сваім пакоі кніжку пра Абломава. Абломава знайшоў, але паралельна яшчэ натрапіў на такое:


Лянуйся!

Навошта куды бегчы,
Навошта турбавацца,
Калі можна проста так ляжаць і ленавацца?
Прыемная цеплыня
І прыемны холад –
А ты ў ложку ў пакоі з запляванай столяй.
І нічога болей
Табе не трэба,
І нічога болей
Не замінае шчасцю,
І нічога болей не прымусіць турбавацца,
Калі можна проста так ляжаць і ленавацца!
Пайду і яечню
Я сабе згатую –
Я яе паем і сыта пакайфую.
Потым яшчэ содні
На ложку праляжу я –
Сонна і галодна пакайфую.
Так, так, так,
Усё, што я ўспрымаю, – кайф.
Умца, умца, умца,
Трэба толькі не імкнуцца.
Навошта мне імкнуцца, хвалявацца і спяшацца?
Прачнуцца й ленавацца, ленавацца, ленавацца...

Мне падабаецца, а вам?


Сустрэнемся ў канцы лютага на тым самым месцы! (Калі хто забыўся, «тое самае месца» – фае Дома прэсы па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 10А.)

І цяпер маленькая аб`яўка для тых, хто смелы

Калісьці я казаў, што хачу на нашай старонцы крытычна разбіраць дасланыя творы. Дык вось: яшчэ пакуль ніхто не адважыўся даслаць у маю рубрыку свае шэдэўральныя опусы з пазнакай «На разбор»! Хочаш быць першым? Рызыкні! Крытыкуем ананімна, строга і па справе. Вершы, прозу, п`есы хоць на разбор, а хоць і проста на публікацыю можна слаць на маю электрапошту. Адрас застаўся ранейшым: mushroom1948@bk.ru.

Віктар ЛУПАСІН
Фота Аляксандра РУЖЭЧКА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter