Вітаміны — у магазінах

У гэтую нядзелю ў Мінску заканчваецца сезон вулічнага гандлю

У нядзелю ў Мінску заканчваецца сезон вулічнага гандлю.

У адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі такі продаж свежай агародніны, садавіны і ягад спыняецца з надыходам устойлівых халадоў.

— Усяго ў Мінску ў летні перыяд гандлявалі вітаміннай прадукцыяй больш за 250 латкоў, — узгадвае намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емя-льянава. — Некаторыя палаткі з папраўкамі на надвор’е ўжо завяршылі сезон. Нядобрасумленным прадпрымальнікам, якія будуць парушаць санітарныя нормы, пагражае штраф.

Дарэчы, сталічны гандаль у сувязі з навагоднімі святамі з 16 снежня 2013 года па 7 студзеня 2014-га пяройдзе на падоўжаны рэжым працы. У гэты перыяд харчовыя крамы гандлёвай плошчай звыш 650 квадратных метраў не будуць зачыняцца раней дваццаці дзвюх гадзін.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter