Вітаміны на запас

На Талачынскім кансервавым заводзе адкрываюць новы цэх

На Талачынскім кансервавым заводзе адкрываюць новы цэх.

Шмат гадоў прадпрыемства працавала над стварэннем уласнага ягадніку, тэрыторыя якога зараз займае звыш 550 гектараў. Штогод тут збіраюць прыблізна дзве тысячы тон ураджаю. А таму вырашылі стварыць уласны сокавы цэх. Мяркуецца, што ў год тут будуць выпускаць каля шасці мільёнаў літраў натуральнай экалагічна чыстай прадукцыі.

Цікава, што, акрамя пладовых і ягадных сокаў, талачынцы хочуць выпускаць і сокі з агародніны — морквы, капусты і другіх культур. Італьянскае абсталяванне пастаўлена ўжо на прадпрыемства. А першую партыю новай прадукцыі (у перспектыве гэты від тавару зойме 30 працэнтаў ад агульнага аб’ему вытворчасці) збіраюцца выдаць ужо ў гэтым годзе. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter