Вітаем вас, шаноўныя!

На нашых суботніх вячорках зноў весела і цікава. Зноў спяваем прыпеўкі.

На нашых суботніх вячорках зноў весела і цікава. Зноў спяваем прыпеўкі.

Пра што? Ды пра ўсё патроху. Пра п’яніц (як мінулы раз дамаўляліся), пра заганы ды “прыколы” жыцця нашага, пра каханне (канешне, як жа без яго?). Кожнае ваша пісьмо, кожны радок у дасланых прыпеўках чытаем з цікавасцю, задавальненнем і гонарам, што ў нас такія таленавітыя, дасціпныя чытачы (па праўдзе сказаць, мы ў гэтым ніколі і не сумняваліся). А гэта сапраўды гонар — на старонках газеты змяшчаць сапраўдную НАРОДНУЮ жывую творчасць.
Складайце прыпеўкі, дасылайце на адрас “Народнай газеты”. Зрэшты, іх можна не толькі складаць. Магчыма, ваша бабуля спявае пад настрой нешта вельмі смешнае і цікавае. Ці самі вы калісьці на вясковай прызбе падцягвалі звонкім задзірыстым галасам: “Мяне мілы не цалуе...” Сёння, дарэчы, у нас такія прыпеўкі ёсць. Ганна Іванаўна Лазарава з Дуброўна дзеліцца пачутым у маладосці (а калі ўлічыць, што Ганне Іванаўне — 82 гады, то прыпеўкі ад яе — самы што ні ёсць сапраўдны фальклор).
Карацей, чакаем прыпевак. Уласныя, пачутыя або згаданыя — усе яны будуць прыняты з увагай і ўдзячнасцю.
Ваша “Народная газета”.

Канстанцін КАРНЯЛЮК, Віцебск:
За ядловец я ўзялася,
Ды ядловец колецца.
Пакахала б я Ігната,
Дык гарэлцы моліцца.

Ой, пайду я ў крамачку,
Куплю ваксы баначку —
Няхай мілы мажацца
І к другім не вяжацца.

Яўгенія НОВІК, вёска Русіно, Баранавіцкі раён:
Мимо нашего окошка
Пробежал теленочек.
А я кудри завила,
Думала, миленочек.

Милый с севера приехал
С какою-то дурою.
Говорит, что денег нету —
Выдали натурою.

Мікалай КОЎШЫК, вёска Дварэц, Лунінецкі раён:
Хоча к цешчы ехаць зяць,
Пытае ў дзеда: што там браць.
Яму раіць дзед стары:
Што там ёсць — усё бяры.

Бяры сала, бяры мяска,
Не зашкодзіць і каўбаска,
Агуркі салёныя
Ды “рублі” зялёныя.

Жанна СУВОРАВА, вёска Лойкі, Гродзенскі раён:
Я нядаўна выйшла замуж,
І баліць галовачка:
Лепей дзевераў чатыры,
Чым адна заловачка.

Ганна ЛАЗАРАВА, Дуброўна:
Гарманіста я любіла,
Не папала за яго.
Не хваціла капіталу
У папашы маяго.

Мілы мой, а я твая,
Куда хаціш дзявай міня,
Хаціш любі, хаціш брасай,
Хаціш — таварышчу аддай.

Сколькі я ні плакала,
Усё гора адзінакава.
Стала песні запяваць,
Стала гора забываць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter