Вітаем вас, шаноўныя чытачы. Зноў субота, зноў ёсць нагода падзяліцца прыпеўкамі — выхадны дзень усё-ткі.

А найбольш прыемна знаёміцца (хай сабе і завочна) з вамі, нашы таленавітыя дасціпныя аўтары. Сёння ў нас госці з розных куткоў краіны — Тамара Кашавая ды Вячаслаў Макуць з Ваўкавыска і Мікола Сільчанка з Гомеля. Аўтары з Ваўкавыска — людзі ў родным горадзе вядомыя. Тамара Васільеўна — рэжысёр узорнага тэатра “Балаганчык”, Вячаслаў Мікалаевіч — рэжысёр заслужанага аматарскага калектыву Беларусі — тэатра драмы і камедыі “Славуціч”. Да таго ж Вячаслаў Макуць — аўтар гімна Ваўкавыска.

А найбольш прыемна знаёміцца (хай сабе і завочна) з вамі, нашы таленавітыя дасціпныя аўтары. Сёння ў нас госці з розных куткоў краіны — Тамара Кашавая ды Вячаслаў Макуць з Ваўкавыска і Мікола Сільчанка з Гомеля. Аўтары з Ваўкавыска — людзі ў родным горадзе вядомыя. Тамара Васільеўна — рэжысёр узорнага тэатра “Балаганчык”, Вячаслаў Мікалаевіч — рэжысёр заслужанага аматарскага калектыву Беларусі — тэатра драмы і камедыі “Славуціч”. Да таго ж Вячаслаў Макуць — аўтар гімна Ваўкавыска.

Гомельскі госць, Мікола Сільчанка, на жаль, ніякіх падрабязнасцей пра сябе не паведаміў. Затое — і гэта галоўнае — даслаў цэлы аркуш прыпевак, як кажуць, на ўсе выпадкі жыцця. Дзякуй, шаноўны Мікалай Сцяпанавіч!
З задавальненнем вас сёння друкуем.
А яшчэ, шаноўныя нашы чытачы, прапанова да вас такая. Давайце працягнем нашу толькі народжаную традыцыю ладзіць “канцэрты” на нейкую адну тэму. Ну, напрыклад, праспяваем пра заганы нашага грамадства, пра людзей,
якія што стрэмка ў самым балючым месцы, — пра злодзеяў ды п’яніц. Атрымацца можа найцікавейшы народны канцэрт, бо прыпеўкі на гэту тэму, далібог, самі складаюцца.

Як, напрыклад:

Каля кожнага цюка
Ставім мы вартаўніка.
Бо калі без варты цюк,
То яму, лічы, каюк.

Ці вось гэта:

Абдымаўся пад вярбой
З задубелаю табой.
Ах, віно праклятае!
Каб жа знаў, што статуя...

Гэта, як кажуць, ужо стала фальклорам, хаця аўтарамі  былі такія ж простыя чытачы. У вас можа атрымацца не горш? Ніхто ў тым і не сумняваецца! Бярыце паперу, ручку — і ў бой. Да садова-агародных клопатаў яшчэ далекавата, самы час праявіць дасціпнасць і на ўсю краіну сваю творчасць паказаць. Чакаем (вельмі-вельмі!) вашых допісаў!

Вячаслаў МАКУЦЬ, Ваўкавыск:

Ой, прабачце, ўсхваляваўся,
Так, што аж не прывітаўся.
Добры дзень шаноўным
 людзям!
Граць, спяваць для вас мы
будзем.

Забадай цябе камар!
Разыдзіся, муха!
Хопіць крэсліць сорак пар
Вельмі моцных духам!

Хто ўспамяне час былы
Словам без павагі,
Хай нап’ецца той смалы
Ад дурное смагі.

Тамара КАШАВАЯ, Ваўкавыск:

Строит милый мой дома —
Не дома, а сказки.
Мне же ничего не строит,
Только строит глазки
На пожарной на машине
С милым я каталася,
А от дома моего
Одна труба осталася.

Поливает, поливает
Муженек мой матами.
Поливал бы огород —
Были бы с томатами!

Мікола СІЛЬЧАНКА, Гомель:

У прадзвінутай Хвядоры
Была хата на падпоры.
А цяпер будуе гмах,
Дом расце як на дражджах.
Бо плюе на ўсе законы
І таргуе самагонам.

У суседа хлеў згарэў —
Заняпаў ён, захварэў.
А як побач катэдж ляснуў —
Ачуняў і ў ладкі пляснуў.

Ферму новую зрабілі,
Супертэхнікай набілі.
Ўжо б даўно мы там рабілі...
Ды кароў купіць забылі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter