В Лидском районе 27 мая пройдет фестиваль-праздник «Танцуем па-даўнейшаму»

27 мая на базе філіяла «Дзiтвянскi Дом культуры» Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбудзецца фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму», паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

Иллюстративное фото

-- Гэты праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца, традыцыямі якога славіцца Гродзеншчына, -- адзначыла Наталля Рамановіч. --   Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з’едуцца ў аграгарадок Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.

Традыцыйнымі у рамках фестывалю-свята стануць выступленні лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны, майстар-класы па побытавых танцах, флэшмоб “Танцуем разам” і, канечне ж, выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна будзе набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.

На танцавальнай пляцоўцы лепшыя фальклорныя калектывы вобласці: узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору Шчучынскага раёна; фальклорны гурт “Крынічка” сельскага клуба “Азеркі” Мастоўскага раённага цэнтра культуры”; танцавальны калектыў “Сучаснасць” Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа; танцавальны калектыў “Спадчына” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, інструментальная група народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” аддзела культуры і дасуга “Цырынскі Дом культуры” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;танцавальны калектыў “Зальвяначка” ДУА “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў”; Кушлянская капэла і народны фальклорны гурт “Кужэліца” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”;узорны танцавальны калектыў “Нальшчаначка” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”; фальклорна-інструментальны калектыў аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Граўжышкі ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” - аматары папулярызацыі народных побытавых танцаў запросяць усіх на сяброўскую танцавальную сустрэчу, каб не забываць важную традыцыю і працягваць «моду» часоў маладосці нашых матуль і бабуль.

Арганізатарамi свята выступаюць упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», аддзел культуры Лідскага райвыканкама, ДУ «Лідскi раённы цэнтр культуры народнага мастацтва».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter