Вішнева натхняе…

Прыгожыя краявіды мястэчка ў Валожынскім раёне і яго ваколіцы запомняцца будучым архітэктарамРаней гэта было вялікае мястэчка, дзе мірна жылі людзі розных нацыянальнасцяў. Ёсць звесткі: на пачатак мінулага стагоддзя ў паселішчы на левым беразе рэчкі Гальшанкі — 2650 жыхароў, з якіх 1863 яўрэі. Пад час польскай акупацыі Вішнева ўваходзіла ў склад суседняй дзяржавы, мястэчка было цэнтрам гміны ў Валожынскім павеце. Шмат яўрэяў эмігравала тады ў іншыя краіны. За польскім часам, у 1934 годзе, з’ехаў з Вішнева са сваёй сям’ёй і Шымон Перэс, вядомы ізраільскі палітык, прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года. Горкі лёс чакаў тых яўрэяў, што засталіся ў Вішневе: нацысты 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Нагадвае пра трагедыю мемарыяльны камень.
Прыгожыя краявіды мястэчка ў Валожынскім раёне і яго ваколіцы запомняцца будучым архітэктарам

Маладыя мастакі ў Вішневе, на беразе рэчкі Гальшанкі<br />Раней гэта было вялікае мястэчка, дзе мірна жылі людзі розных нацыянальнасцяў. Ёсць звесткі: на пачатак мінулага стагоддзя ў паселішчы на левым беразе рэчкі Гальшанкі — 2650 жыхароў, з якіх 1863 яўрэі. Пад час польскай акупацыі Вішнева ўваходзіла ў склад суседняй дзяржавы, мястэчка было цэнтрам гміны ў Валожынскім павеце. Шмат яўрэяў эмігравала тады ў іншыя краіны. За польскім часам, у 1934 годзе, з’ехаў з Вішнева са сваёй сям’ёй і Шымон Перэс, вядомы ізраільскі палітык, прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года. Горкі лёс чакаў тых яўрэяў, што засталіся ў Вішневе: нацысты 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Нагадвае пра трагедыю мемарыяльны камень.
Фарбы лета на палатнеМінулым летам Вішнева прыцягнула ўвагу маладых мастакоў. Як вядома, Шымон Перэс нядаўна адзначыў сваё 90-годдзе. Гэтай падзеі прысвячалася выстава “Паштоўкі з Вішнева” ў галерэі Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Па выніках пленэру, адабраўшы лепшыя творы, выставу наладзіў член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Алесь Квяткоўскі. Усе працы, прадстаўленыя на выставе, зроблены яго студэнтамі 2-га курса пасля падарожжа ў Вішнева. Як вопытны выкладчык і мастак, Алесь Адамавіч ведае, наколькі патрэбны творчым людзям для натхнення новыя ўражанні. “Раней, бывала, мы са студэнтамі ездзілі ў Львоў, Самарканд, але тое далёка і патрабуе саліднага фінансавання, — расказаў мне спадар Алесь. — Таму вырашылі ездзіць бліжэй, а галоўнае — маляваць Беларусь! Паехалі ў Вішнева, і дапамог нам у тым “Прыорбанк”: аўтобус на 14 месцаў і рамкі для карцін — за кошт спонсара. Рамкі, дарэчы, нятанныя, ды і карцін шмат”.
Карціны, варта зазначыць, цікавыя і розныя. На іх бачны маляўнічыя краявіды Валожыншчыны, сама вёска Вішнева — радзіма ізраільскага прэзідэнта. Дарэчы, і не толькі яго, бо і Алесь Квяткоўскі нарадзіўся на Валожыншчыне, як і Сяргей Касцючэнка, старшыня праўлення “Прыорбанка”, пры падтрымцы якога ажыццявіўся праект. А што спадабалася ў вандроўцы студэнтам? Дзіміда Алена: “Гэта запомніцца! Выязджалі на 5 дзён, харчаваліся за кошт мясцовага аграпрадпрыемства, а начавалі ў бібліятэцы. Было весела!” Крыстына Шкацёнак: “У Вішневе класна, усім спадабалася, і надвор’е спрыяла. А яшчэ я б хацела папрацаваць у Брэсце: вельмі падабаецца гэты горад. І я люблю ноччу маляваць”. Мікіта Рухля таксама задаволены працай на пленэры, марыць гэтаксама папрацаваць у Віцебску. Калі ж узгадалі мы выдатных віцебскіх мастакоў, Мікіта заўважыў, што ён больш натхняецца рэальнасцю...
Гісторыя. Прыгожыя краявіды. Маладосць… Магчыма, і пэўныя нязручнасці такога вандроўнага жыцця для мастакоў поўняцца рамантыкай. Застаюцца добрыя ўспаміны ў душы, а на палотнах — уражанні ад творчых вандровак. Алесь Квяткоўскі ўпэўнены: падобныя праекты будуць мець працяг.

Іван Бяляцкі,супрацоўнік Інстытута культуры Беларусі

На здымках:
Маладыя мастакі ў Вішневе, на беразе рэчкі Гальшанкі
Фарбы лета на палатне
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter