Віртуальная адметнасць архіваў

Толькі летась Інтэрнэт-сайт “Архівы Беларусі” наведалі больш за два з паловай мільёны чалавек.
Толькі летась Інтэрнэт-сайт “Архівы Беларусі” наведалі больш за два з паловай мільёны чалавек.

Фота з архіўнай экспазіцыі, прысвечанай Якубу Коласу На думку дырэктара дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Уладзіміра Адамушкі, архіўнай службе ўдалося добра зарэкамендаваць сябе ў віртуальным свеце. Між іншым, сёння ў рэспублікан-скіх, абласных, занальных, гарадскіх і раённых дзяржархівах захоўваюцца больш за дванаццаць мільёнаў спраў на папяровых носьбітах, звыш 34 тысяч кінадакументаў і прыкладна 236 тысяч фотадакументаў. У іх фондах размясціліся таксама звыш 12 тысяч фонадакументаў, 797 адзінак відэадакументаў і 565 музейных прадметаў.

Па словах Уладзіміра Адамушкі, у 2007 годзе ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база шэрагу архіўных устаноў. У прыватнасці, набыты найноўшая вакуумная ўстаноўка для рэстаўрацыі дакументаў, сканеры, DVD-рэкордэр для запісу відэадакументаў на электронныя носьбіты і іншае. Расце і камп’ютарны парк галіны.

Дарэчы, архівы актыўна займаюцца і выставачнай дзейнасцю. Адной з яркіх падзей летась стала выстава “Запаведная справа ў Беларусі і Расіі. Канец XIX — пачатак XXI стагоддзя”. Развіццё атрымліваюць і віртуальныя выставы на сайце “Архівы Беларусі”. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца экспазіцыі, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Варта адзначыць і тое, што працягваецца вя-дзенне Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра Беларусі, у які ўжо занесена 97 афіцыйных геральдычных знакаў. А паводле міжнароднага праекта “Архіў Радзівілаў” здзейснены абмен копіямі дакументаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве. У выніку Нацыянальны архіў атрымаў 160 тысяч кадраў мікрафотакопій дакументаў па гісторыі краіны з былога Нясвіжскага архіва роду князёў Радзівілаў.

Ганна Бандаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter