Віншавалі песнямі

Творчыя гурты беларусаў Тальяці дораць радасць слухачам
Творчыя гурты беларусаў Тальяці дораць радасць слухачам

Так бывае: спачатку ты працуеш на рэпутацыю, а потым — яна на цябе. Вось і ў беларускіх гуртоў у Тальяці папулярнасць такая, што артысты ўсюды і не паспяваюць. Нядаўна ў Палацы культуры “Буравеснік” ладзіўся канцэрт з удзелам гуртоў з нацыянальна-культурных цэнтраў і аўтаномій горада, і нашым “Купалiнцы” ды “Зорачкам” знайшлося месца ў святочнай праграме. Мы віншавалі, разам з сябрамі ды партнёрамі, жанчын Цэнтральнага раёна са Святам Вясны.
Усё стварала ў Палацы добры настрой: у фае ўпрыгожаны лесвічныя маршы, на вялікім экране — кветкавае слайд-шоу. Рознакаляровыя шары ў выглядзе кветак. Канцэрт прайшоў рамантычна-ўзнёсла, у добрым святочным рытме. Гучалі народныя, лірычныя, эстрадныя песні на розных мовах, у тым ліку і па-беларуску. Хораша павіншавала жанчын са святам і старшыня праўлення беларускай суполкі “Нёман” Людміла Дзёміна. Пасля канцэрту падыходзілі да яе слухачы, дзякавалі за хвіліны сустрэчы з беларускай песняй.

Сяргей Шылкін, г. Тальяці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter