Вінавата вайна

“Маю сястру Ганну Мікалаеўну ВАЙЦЕШЫНУ (прозвішча дзявочае) я не бачыла 45 гадоў. Яна 1944 года нараджэння. Раней жыла ў Віцебскай вобласці, у Полацку ці ў Наваполацку. Мы гадаваліся ў розных дзіцячых дамах з маленства. Вінаватая ў гэтым вайна. Родных у нас няма. Вельмі хочацца сустрэць сваю малодшую сястрычку Анютку. Я шмат разоў пераязджала. Так і страцілася сувязь паміж намі. Сафія Мікалаеўна Вайцешына, Гродна”.

“Маю сястру Ганну Мікалаеўну ВАЙЦЕШЫНУ (прозвішча дзявочае) я не бачыла 45 гадоў. Яна 1944 года нараджэння. Раней жыла ў Віцебскай вобласці, у Полацку ці ў Наваполацку. Мы гадаваліся ў розных дзіцячых дамах з маленства. Вінаватая ў гэтым вайна. Родных у нас няма. Вельмі хочацца сустрэць сваю малодшую сястрычку Анютку. Я шмат разоў пераязджала. Так і страцілася сувязь паміж намі. Сафія Мікалаеўна Вайцешына, Гродна”.

Сябры-аднапалчане

“Мне пашчасціла пачаць сваю тэрміновую службу на Далёкім Усходзе паблізу возера Ханка ў 1953 годзе. Затым быў два гады ў Кітаі ў авіяцыйнай знішчальнай дывізіі, на радыёлакацыйнай станцыі выяўлення і навядзення ў горадзе Сан-шы-Ліпо. Наша часць знаходзілася ў сяле Хоусандаваль, аэрадром Анжэліпа. У 1955 годзе савецкія войскі з КНР вывелі і нашу дывізію перакінулі ў Польшчу, горад Шпратава, адкуль я звольніўся ў запас у 1956 годзе. Разам са мной праходзілі службу ў Кітаі і Польшчы беларусы Рыгор ВАЛЫНЧУК, прыкладна 1932—1933 года нараджэння, які прызываўся з пасёлка Матыкалы Брэсцкай вобласці, Іван КРУК са Слуцкага раёна і Іван УЛАСАЎ, з якім мы рассталіся ў Мінску ў мікрараёне Масюкоўшчына і больш не сустракаліся. А яшчэ хачу знайсці Анатоля ПАЛЯТАЕВА з Алтайскага краю і Рыгора ІВАНОВА. Прайшло ўжо больш за пяцьдзесят гадоў, але воінская дружба не забываецца, і хочацца сустрэцца са сваімі таварышамі па службе. У нашай дывізіі ў іншых палках і падраздзяленнях служыла многа беларусаў. З імі таксама прыемна будзе сустрэцца і многае ўспомніць. Перад вывадам з Кітая ўсю нашу дывізію ўзнагародзілі медалямі і каштоўнымі падарункамі. Генадзь Андрэевіч Платонаў, Мінск”.”
“У маі 2010 года споўніцца сорак гадоў, як мы з сябрамі звольніліся з воінскай службы ў запас. Служыў я ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Закончыў школу малодшага каманднага саставу ў горадзе Катоўску, вайсковая часць нумар 77895 “Л”, Адэская вобласць. Пазней мяне накіравалі служыць у Івана-Франкоўскую вобласць, горад Каламыя, вайсковая часць 81671”П”, вёска Крыватупы. Са мной служылі хлопцы дванаццаці нацыянальнасцей. Вельмі сябравалі. Пасля службы раз’ехаліся па ўсёй планеце. Зараз мы ўжо ветэраны ракетных войскаў і перадаём свой вопыт і навыкі маладому пакаленню. Хачу адшукаць таварышаў па службе, каб усім разам сустрэцца ў Маскве 19 чэрвеня наступнага года. У маі 1968 года служылі са мной у часцях № 77895”Л” і 81671”П” беларусы Дзмітрый ПАНАМАРОЎ (Салігорск), Сяргей Іванавіч ШАЎРОЎСКІ (вёска Мыслевічы Маладзечанскага раёна), Яўген БІРУКОЎ (Гомель), Пётр Іосіфавіч СВІНКО (вёска Мяркулавічы Чачэрскага раёна), украінцы Юрый ЛЮХНІН (горад Горлаўка Данецкай вобласці), Валерый Феафанавіч КСЕНАФОНТАЎ (горад Жданаў), Аляксандр ДЗЯМ’ЯНАЎ (горад Дакучаеўск), Аляксандр ТЭЛЕР (горад Шапятоўка Хмяльніцкай вобласці), а таксама хлопцы з Расіі, Малдавіі і Казахстана. Чакаю ўсіх на сустрэчу. Ёсць час, каб сабрацца і накіравацца на спатканне з былым армейскім жыццём. Уладзімір Мікалаевіч Пратасеня, Мінская вобласць”.
“Некалькі гадоў таму вы дапамаглі мне знайсці сям’ю Шыманаў. А зараз хачу праз 55 гадоў адшукаць братоў-блізнят Тараса і Багдана ЛАГАЯЎ з Украіны. Прызвалі мяне ў танкавую роту пры механізаваным палку 16975п, якая дыслацыравалася ў Прыморскім краі (станцыя Прыморская, сяло Барабаш на рэчцы Мангугай), з горада Данецка ў кастрычніку 1954 года. Былі мы з імі  ў  адным  танкавым   экіпажы Т-3485. Браты, былыя трактарысты, былі механікамі-вадзіцелямі. У верасні 1955 года прыехалі з Ціхаакеанскага флоту і наш прызыў забралі. Я стаў матросам мінна-тарпеднай базы 62249 (сяло Кнэвічы, горад Арцём, Расія). Пазней шукаў іх, звяртаўся ва ўкраінскае пасольства, на тэлебачанне, але звестак не атрымаў. Аляксандр Аляксандравіч Салагуб, Маладзечна”.

Прапаў без вестак?

“Мой бацька Іван Фядосавіч КУРАШ, 1912 года нараджэння, з вёскі Арлы Столінскага раёна, вясной 1941-га быў прызваны на ваенныя зборы. Хутка пачалася вайна. Праз некаторы час атрымалі паведамленне, што ён прапаў без вестак. Можа, хто ведае пра яго лёс, дзе пахаваны? Марыя Іванаўна Пыцель, Лунінецкі раён”.
“Да вайны мой брат Аляксандр Паўлавіч ФІЛІПОВІЧ закончыў Мінскі палітэхнікум і працаваў на будаўніцтве аэрадрома ў Смаргоні, быў тэхнікам-механікам. Калі пачалася вайна, іх вывезлі ў Расію. З Вязьмы Аляксандр добраахвотна пайшоў на фронт. Прысылаў лісты сястры, якая жыла ў Ленінградзе. Апошні быў 20 чэрвеня 1942 года. Затым атрымалі паведамленне, што ён прапаў без вестак падчас бою пад Сталінградам. Быў палітруком. Можа, хто застаўся жывы з баявых сяброў брата і паведаміць пра яго лёс? Яніна Паўлаўна Лукша, Лагойскі раён”.
“У 1941 годзе нашаму бацьку Савелію Іванавічу БОГДАНУ было даручана выганяць з вёскі грамадскі статак, каб яго не забралі фашысты. З бацькам былі Захар Дарафеевіч Рудніцкі і Міхаіл Парфенчык з вёскі Расова былога Парыцкага раёна Бабруйскай у той час вобласці. Шлях быў нялёгкі, але яны з даручэннем справіліся паспяхова: апынуліся ў Варонежы (Расія). Затым бацьку накіравалі на фронт. 25 снежня 1943 года сястра бачыла яго ў ваенным цягніку ў Маскве. Дадому пасля вайны дарагі чалавек не вярнуўся. Атрымалі паведамленне, што ў красавіку 1944-га ён прапаў без вестак. Фёдар Савельевіч Богдан, Светлагорск”.
“Мой брат Кірыла Калінавіч КАЗУНОЎ, 1917 года нараджэння, перад вайной з Веткаўскага раёна паехаў ва Украіну. Дзе там жыў і працаваў, не ведаю, але быў ён чалавек адукаваны. Дапамажыце даведацца пра яго лёс. Іван Калінавіч Казуноў, Орша”.
“Мой бацька Сямён Міронавіч СЦЯКЛОЎ, 1916 года нараджэння, ураджэнец Полацка, пайшоў на фронт у першыя дні вайны з Полацкага райваенкамата. Прыйшло паведамленне, што прапаў без вестак. Я шукаў інфармацыю пра яго, але дакладнага адказу не атрымаў. У адным напісана, што старшына Сямён Міронавіч Сцяклоў прапаў без вестак у снежні 1941 года, у другім, што ў верасні 1944-га, а ў апошнім — у лістападзе 1944-га. Прашу адшукаць месца яго пахавання. Міхаіл Сямёнавіч Сцяклоў, Віцебск”.
“Я нарадзілася падчас вайны і бацьку не памятаю. Пішу пра яго тое, што мне расказала маці. Бацька мой Аксенцій Трафімавіч СВІРЫД нарадзіўся ў 1921 годзе. Пайшоў на фронт у 1942-м. Праз нейкі час быў паранены і трапіў у шпіталь. Пасля вайны прыйшло паведамленне, што бацька прапаў без вестак. Шукаю звесткі пра роднага чалавека і яго магілу. Ганна Аксенцьеўна Дзябёла, Маларыцкі раён”.
“Мой бацька Іван Барысавіч УСЦІЛОЎСКІ быў прызваны ў армію ў 1939 годзе. Да гэтага працаваў настаўнікам у вёсцы Слаўнае Мсціслаўскага раёна. Мне тады было два гады. З вайны ўсе чатыры браты бацькі вярнуліся, а ён — не.  Адзін з іх раней казаў, што бацька мой прыслаў яму ліст. Пісаў, што накіроўваюць іх дэсантам у раён Лагойска. Татка служыў у санітарным батальёне. У паведамленні, якое мы атрымалі пасля вайны, было напісана, што І.Б.Усцілоўскі прапаў без вестак. Шукаю звесткі пра бацьку і яго магілу. Дзіна Іванаўна Дравіла, Гродзенская вобласць”.
“Дапамажыце даведацца пра бацьку Сцяпана Пятровіча АКСЁНАВА, 1913 года нараджэння. Да вайны жыў і працаваў у Віцебску. У першыя дні фашысцкай навалы пайшоў на фронт. Прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак у жніўні 1944 года. А можа, засталіся людзі, з якімі мой бацька быў разам? Ці тыя, хто ведае пра яго апошні бой і дзе знаходзіцца магіла? Раіса Сцяпанаўна Гайдукова, Віцебск”.

Цяжар на сэрцы

“Сорак два гады я іду па жыцці з вялікім цяжарам на сэрцы. У 1967 годзе здарылася так, што вельмі пакрыўдзіла Івана Якаўлевіча ІОДУ, 1943 года нараджэння, ураджэнца Валожыншчыны. Я павінна ўсё яму расказаць і папрасіць прабачэння. Ваня, вельмі прашу напішы ці патэлефануй мне. Дапамажы ачысціць маё сумленне, дай магчымасць уздыхнуць з палёгкай. Вольга Паўлаўна Бутоўская (Юшкевіч), Барысаўскі раён”.

Чалавек з вялікай літары

“Дапамажыце ў пошуку маёй былой выхавацелькі дзіцячага дома, які знаходзіўся на вуліцы Валадарскага ў Слуцку. Я вельмі любіла Маю Сямёнаўну ААЙНЭР (прозвішча дзявочае). Буду памятаць усё жыццё гэтую добрую і ласкавую жанчыну, чалавека з вялікай літары. Чула, што яна выйшла замуж у горад Бабруйск. Я пакінула дзіцячы дом у 1965 годзе. Больш з Маяй Сямёнаўнай не сустракалася. Тамара Мікалаеўна Бохан, Гомель”.

Бацькі і дзеці

“Мой сын Віктар Багданавіч КАКОРЫЧ, 1953 года нараджэння, з жонкай Рэгінай і дачкой Алінай жылі ў Літве, у горадзе Клайпедзе. Мы перапісваліся. Але тры гады таму сувязь паміж намі абарвалася, і я нічога не ведаю  пра  родных лю-дзей. Пішу лісты, а яны назад не вяртаюцца і адказу няма. Дапамажыце знайсці Віктара і яго сям’ю. Багдан Сяргеевіч Какорыч, Мінская вобласць”.
“Пішу па просьбе дачкі, якая хоча знайсці свайго бацьку, майго былога мужа Разіна Сарваравіча ГАФАРАВА (Гафарова), 1944 года нараджэння, ураджэнца вёскі Акбязова Мензялінскага раёна. Мы рассталіся 37 гадоў таму, дачцэ тады было два гады. Ён ніколі не цікавіўся дзяўчынкай. Спраўна плаціў аліменты і ўсё. А дзіця вельмі сумавала без бацькі. Раней ён жыў у горадзе Набярэжныя Чаўны (Татарстан). Людміла Міхайлаўна Гафарава (ці Гафарова), Міёрскі раён”.
“Хачу даведацца пра сваю дачку Жанну Генадзьеўну ДЗЯМІДЧЫК (Тарасенка). Яна нарадзілася 25 чэрвеня 1966 года. Жыла раней у Мінску. Працавала на маторным заводзе. Потым выйшла замуж і пераехала ў іншы мікрараён сталіцы. Мы званілі адно аднаму, але я ўжо адрас яе не памятаю. Гадоў шэсць таму сувязь паміж намі абарвалася. Звяртаўся на завод, у міліцыю Заводскага раёна, пашпартны стол, але нічога пра яе не даведаўся. Прашу ўсіх, хто ведае пра Жанну, паведаміць мне. Так цяжка жыць у невядомасці. Генадзь Іванавіч Тарасенка, Мінскі раён”.

Адна на белым свеце

“Я нарадзілася 2 красавіка 1986 года. Наша сям’я жыла ў Мінску. У мяне ёсць  брат  Дзяніс  Мікалаевіч  МАКАРЭВІЧ, 1984  года  нара-джэння. Яго ў раннім дзяцінстве забралі ў мамы Галіны Аляксандраўны Макарэвіч у дзіцячы дом, а потым нарадзілася я. У нас быў айчым, якога звалі Мікалай Макарэвіч. Праз нейкі час і мяне забралі ў дзіцячы дом у горад Жодзіна Мінскай вобласці, але не ў той, дзе быў Дзяніс. Потым мяне ўзяў да сябе мой дзядзька. У мяне зараз свая сям’я, ёсць сын. Бабуля па лініі мамы казала, што Дзяніс у дзіцячым доме памёр. Але нядаўна я даведалася, што яго ўсынавілі. Значыць, у брата іншае прозвішча. Магчыма, і завуць па-іншаму. Мае маці і бабуля памерлі, і я засталася адна на белым свеце. Хочацца знайсці роднага чалавека, каб можна было адно аднаго падтрымаць у цяжкую хвіліну. Юлія Мікалаеўна Макарэвіч, Сянно”.

Родныя людзі

“Апошні ліст ад брата Уладзіміра Паўлавіча Чыстова, 1932    года   нараджэння,   ура-джэнца вёскі Раменка Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці (Расія), я атрымала ў 1988 годзе. Пасля гэтага ён памёр. Тады яго сям’я жыла ў Ленінградзе. Шукаю яго сына і свайго пляменніка Аляксея Уладзіміравіча ЧЫСТОВА, прыкладна 1964—1967 года нараджэння. У той час пляменнік працаваў аўтаслесарам. Жонку брата завуць Маша. Маці яе Акуліна Зіноўеўна Саласіна з сяла Рудня Калачаўскага раёна Варонежскай вобласці. Надзея Паўлаўна Іванюшына, Мінск”.

Успомніць маладосць

“З Надзеяй Лук’янаўнай СТРАЛЬЧЭНЯ (Васільевай) мы разам жылі ў вёсцы Еўлавічы Слуцкага раёна. Яна закончыла медыцынскае вучылішча і з 1961 года працавала ў горадзе Каўнасе. Потым пераехала ва Украіну, у горад Кіеў, да сваёй цёткі. Мы перапісваліся, але з цягам часу сувязь перарвалася. Яшчэ хачу даведацца пра Анастасію Пятроўну ФЕДАСЕНКА, сяброўку студэнцкай пары. Мы разам вучыліся ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на завочным аддзяленні. Яна родам з Брагінскага раёна. Пасля заканчэння інстытута ў 1972 го-дзе яна паехала па накіраванні ў Асіповіцкі раён, калгас імя Ульянава. Працавала заатэхнікам. Была там два гады, а потым вярнулася на радзіму. Больш пра яе нічога не ведаю. Таццяна Мікалаеўна Бародзіч (Мельнік), Асіповіцкі раён”.
“Я — ураджэнка сяла Іжэўскае Спаскага раёна Разанскай вобласці. У 1966 годзе прыехала ў Мінск да дзядзькі, а мая аднакласніца Людміла Васільеўна БЛІНОВА (прозвішча дзявочае), 1947 года нараджэння, таксама да родных. Пасля прыезду ў сталіцу яна ўладкавалася працаваць на падшыпнікавы завод кантралёрам. Там жа працаваў яе дзядзька Мікалай Лапушкін. Я паступіла ў чыгуначны тэхнікум у Оршу. Пасля заканчэння паехала ў Смалявічы, працавала там на чыгунцы. Люся да мяне прыязджала ў 1967 годзе. Пазней я выйшла замуж і пераехала ў Жодзіна. Праз нейкі час мая сяброўка таксама выйшла замуж. Сувязь паміж намі перарвалася. Сустракаліся апошні раз больш за 40 гадоў таму. Нам ужо за 60. Мінула шмат часу, вельмі хочацца сустрэцца і ўспомніць сваю маладосць. Людміла Дзмітрыеўна Бабылёва, Жодзіна”

Лісты яго захоўваю

“Сябар маёй маладосці Аляксандр Пятровіч НІКІЦІН нарадзіўся 10 кастрычніка 1944 года. Пазнаёміліся мы з ім у маі 1965-га ў Оршы. Ён тады праходзіў тэрміновую службу. Маці яго і брат Віктар ці Уладзімір (дакладна не памятаю) Нікіціны жылі ў горадзе Жодзіна. Брат, здаецца, працаваў на аўтамабільным заводзе. У 1966 годзе Саша звольніўся ў запас і паехаў у Магаданскую вобласць, у золатаздабыўную экспедыцыю. Апошні яго ліст я атрымала ў пачатку лютага 1970 года. Жыў ён тады ў пасёлку Бералёх Сусуманскага раёна Магаданскай вобласці. Працаваў там газаэлектразваршчыкам. Больш пра яго мне нічога невядома. Хачу ведаць, як склаўся далейшы лёс сябра. Часта ўспамінаю пра Аляксандра, перачытваю лісты, якія захоўваю да гэтага часу. Святлана Рыгораўна, Орша”.

Радыёпраграма “Помні імя сваё” выходзіць у эфір на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю ў 18.00 і ў сераду ў 21.00.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter