В Мининформе рассказали, как идет подготовка ко Дню белорусской письменности
19.02.2020 17:36:44
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч пасля завяршэння пасяджэння Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства расказаў, як ідзе падрыхтоўка да свята.
— Мы хацелі б у значнай ступені сацыялізаваць гэтае свята, паказаць шматаблічнасць людзей, якія жывуць у рэгіёне, расказаць не только пра пісьменства, а ўвогуле пра культуру, асветніцтва. Канешне, у значнай ступені гэтае свята звязана з кнігай, з мастацкім словам, для гэтага — і шырокі ўдзел Саюза пісьменнікаў Беларусі ў мерапрыемстве, — адзначыў ён.
Па словах міністра, у праграме чакаецца шмат цікавых імпрэз, святочных дзей, цікавую адмысловую канцэртную праграму прапануе Міністэрства культуры.
— І, канешне, будзе нададзена ўвага тым асветніцкім датам, тым асветніцкім з’явам, якія прысутнічаюць на Бялыніцкай зямлі. Размова і пра ікону Бялыніцкай Божай Маці, — сказаў ён і ўдакладніў, што гэтаму артэфакту будзе прысвечана асобнае мерапрыемства.
Акрамя таго, да Дня беларускага пісьменства будзе выдадзена шмат твораў беларускіх пісьменнікаў. Вялікая ўвага будзе надавацца і творчасці Уладзіміра Караткевіча, 90-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца гэтай восенню.
— Мы плануем нават квэст для моладзі, які будзе прысвечаны творчасці Караткевіча, аднаму з яго твораў. Мы трошкі пазней у сацыяльных сетках пра гэта раскажам, — распавёў Аляксандр Карлюкевіч.
Міністр падкрэсліў, што праграма Дня пісьменства зараз вызначаецца:
— Традыцыйная сутнасць свята захаваецца, але будзе прыўнесена шмат новага.