В Мининформе рассказали, как идет подготовка ко Дню белорусской письменности

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч пасля завяршэння пасяджэння Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства расказаў, як ідзе падрыхтоўка да свята. 


 Мы хацелі б у значнай ступені сацыялізаваць гэтае свята, паказаць шматаблічнасць людзей, якія жывуць у рэгіёне, расказаць не только пра пісьменства, а ўвогуле пра культуру, асветніцтва. Канешне, у значнай ступені гэтае свята звязана з кнігай, з мастацкім словам, для гэтага  і шырокі ўдзел Саюза пісьменнікаў Беларусі ў мерапрыемстве,  адзначыў ён. 

Па словах міністра, у праграме чакаецца шмат цікавых імпрэз, святочных дзей, цікавую адмысловую канцэртную праграму прапануе Міністэрства культуры.
 
 І, канешне, будзе нададзена ўвага тым асветніцкім датам, тым асветніцкім з’явам, якія прысутнічаюць на Бялыніцкай зямлі. Размова і пра ікону Бялыніцкай Божай Маці сказаў ён і ўдакладніў, што гэтаму артэфакту будзе прысвечана асобнае мерапрыемства. 

Акрамя таго, да Дня беларускага пісьменства будзе выдадзена шмат твораў беларускіх пісьменнікаў. Вялікая ўвага будзе надавацца і творчасці Уладзіміра Караткевіча, 90-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца гэтай восенню.
 
 Мы плануем нават квэст для моладзі, які будзе прысвечаны творчасці Караткевіча, аднаму з яго твораў. Мы трошкі пазней у сацыяльных сетках пра гэта раскажам,  распавёў Аляксандр Карлюкевіч. 

Міністр падкрэсліў, што праграма Дня пісьменства зараз вызначаецца:
 
 Традыцыйная сутнасць свята захаваецца, але будзе прыўнесена шмат новага.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter