Відэакамера для… 7-гектарнага поля

Незвычайны праект у хуткім часе будзе ажыццёўлены на базе сельгаспрадпрыемства “Рудакова” Віцебскага раёна, аднаго з буйнейшых у нашай краіне вытворцаў агуркоў, памідораў, морквы, іншага зеляніва. Гаспадарка ўжо сёлета адгрузіла ў гандлёвую сетку каля 300 тон агуркоў і амаль 30 тон памідораў. Але ёсць і праблемы. Няма паратунку ад зладзеяў, якія расцягваюць грамадскае дабро. Самым дзейсным сродкам супраць рабаўнікоў гаспадары агарода-гіганта вызначылі ўстаноўку відэа- камер і ахоўнай сігналізацыі. Як кажуць у народзе, хоць дорага, ды міла...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter