Узыходзiць зорка

Студэнтка Дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў Iрына Кулагiна захапляецца эстрадным вакалам i народнай песняй. Яна ўдзельнiца шматлiкiх конкурсаў у нашай краiне i замежжы. Лаўрэацкiя дыпломы прывезла з фестываляў у Сафii i Талiне. Любiмы музычны iнструмент семнаццацiгадовай Iрыны — гiтара. Па класу класiчнай гiтары яна скончыла музычную школу ў родным Лепелi. Яшчэ ў дзяцiнстве пачала пiсаць песнi. Менавiта з уласным творам — песняй «Купальская» дзяўчына стала пераможцай у намiнацыi «Аўтарская песня» на нядаўнiм конкурсе маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю». Iрына марыць пра вялiкую сцэну, любiць падарожнiчаць па родным краi, старанна вывучае англiйскую мову, а ў вольны час натхнёна вышывае крыжыкам i з цiкавасцю асвойвае кулiнарнае майстэрства нацыянальнай кухнi. На здымку: Iрына КУЛАГIНА. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Студэнтка Дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў Iрына Кулагiна захапляецца эстрадным вакалам i народнай песняй. Яна ўдзельнiца шматлiкiх конкурсаў у нашай краiне i замежжы. Лаўрэацкiя дыпломы прывезла з фестываляў у Сафii i Талiне.

Любiмы музычны iнструмент семнаццацiгадовай Iрыны — гiтара. Па класу класiчнай гiтары яна скончыла музычную школу ў родным Лепелi. Яшчэ ў дзяцiнстве пачала пiсаць песнi.

Менавiта з уласным творам — песняй «Купальская» дзяўчына стала пераможцай у намiнацыi «Аўтарская песня» на нядаўнiм конкурсе маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».

Iрына марыць пра вялiкую сцэну, любiць падарожнiчаць па родным краi, старанна вывучае англiйскую мову, а ў вольны час натхнёна вышывае крыжыкам i з цiкавасцю асвойвае кулiнарнае майстэрства нацыянальнай кухнi.

На здымку: Iрына КУЛАГIНА.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter