Узровень — высокі!

У Валожыне пасля рэканструкцыі адкрыты сучасны кінатэатр
У Валожыне пасля рэканструкцыі адкрыты сучасны кінатэатр.

З нагоды такой важнай падзеі на галоўнай плошчы райцэнтра прайшло свята, якога чакалі два гады. Цяпер адноўлены кінатэатр “Юнацтва” і не пазнаць: у ім цалкам змяніўся інтэр’ер, стала ўтульнай глядзельная зала, закуплена новае кінаабсталяванне. І мясцовыя жыхары ідуць глядзець не толькі фільмы (першым паказвалі стужку беларускіх кінематаграфістаў “Чаклун і Румба”), але і сам кінатэатр.
Рыхтаваўся да свята і мясцовы калектыў мастацкай самадзейнасці: на гэты раз жанчыны спявалі вядомыя песні з кінафільмаў мінулых гадоў.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця кінатэатра ў Валожыне, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Генадзь Нявыглас падкрэсліў, што якасць сацыяльных паслуг у малых гарадах пастаянна павышаецца. “Мы імкнёмся да таго, каб кожны чалавек, незалежна ад рэгіёна, адчуваў сябе камфортна, змог карыстацца ўсім комплексам сацыяльных паслуг на тым узроўні, якім карыстаюцца жыхары сталіцы, — адзначыў ён. — Гэтая тэндэнцыя з’яўляецца вынікам рэалізацыі Комплекснай праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадоў”.

Дарэчы, Мінская вобласць моцна трымае лідэрства ў сферы кінавідэапракату. У рэгіёне, бадай, самы высокі паказчык наведвання кінатэатраў. Напрыклад, больш як трэць гледачоў, што пабывалі ў кінатэатрах краіны ў 2007 годзе, прыпадала менавіта на Міншчыну.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter