Узрост — не перашкода

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пачынае рэалізацыю новага праекта па падтрымцы сталых людзей
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пачынае рэалізацыю новага праекта па падтрымцы сталых людзей.

Праект будзе ажыццяўляцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пры ўдзеле Нарвежскага Чырвонага Крыжа. Мяркуецца, што да аказання дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў няпростым жыццёвым становішчы, актыўна далучацца валанцёры.

Прадугледжваецца, што больш чатырохсот чалавек атрымаюць падтрымку ў групах самадапамогі ў супольнасцях сталых людзей. Акрамя таго, плануецца распрацаваць і рэалізаваць дваццаць валанцёрскіх міні-праектаў, у выніку чаго дапамогу атрыма-юць больш васьмі тысяч чалавек.

Як адзначае генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Віктар Калбанаў, людзям пенсійнага ўзросту вельмі важна стварыць умовы для рэалізацыі свайго патэнцыялу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter