Узнагароды ад урада
07.04.2011 19:37:11
Пастановай № 428 ад 1 красавіка 2011 года ўрад нашай краіны ўзнагародзіў супрацоўнікаў установы “Рэдакцыя газеты “Белорусская нива» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Іна ГАРМЕЛЬ, рэдактар аддзела навін;
Алег ШВЕДАЎ, аглядальнік рэдакцыі — член рэдкалегіі;
Мікалай ШЧАРБАЧЭНЯ, намеснік галоўнага рэдактара.
АД «БН». Шчыра віншуем калег! Але і разумеем, што гэтая ўзнагарода стала толькі адной з прыступак на шляху няспыннага творчага росту. Новых цікавых тэм, вострага пяра!