Узнагароды ад урада

Пастановай № 428 ад 1 красавіка 2011 года ўрад нашай краіны ўзнагародзіў супрацоўнікаў установы “Рэдакцыя газеты “Белорусская нива» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

За шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі адзначаны:

Іна ГАРМЕЛЬ, рэдактар аддзела навін;

Алег ШВЕДАЎ, аглядальнік рэдакцыі — член рэдкалегіі;

Мікалай ШЧАРБАЧЭНЯ, намеснік галоўнага рэдактара.

АД «БН». Шчыра віншуем калег! Але і разумеем, што гэтая ўзнагарода стала толькі адной з прыступак на шляху няспыннага творчага росту. Новых цікавых тэм, вострага пяра!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter