Узгаднілі падыходы

У Бухарэсце падпісана міжурадавае пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Румыніі
У Бухарэсце падпісана міжурадавае пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Румыніі.

Пагадненне стварае прававы фундамент для развіцця доўгатэрміновага ўзаемадзеяння ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва, энергетыка, турызм, малы і сярэдні бізнес, транспарт, навука і тэхналогіі. Значная ўвага будзе ўдзелена абмену камерцыйнай інфармацыяй, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, садзейнічанню ўдзелу ў выставах і кірмашах на тэрыторыях дзвюх краін. У мэтах ажыццяўлення кантролю за выкананнем дакумента і для выпрацоўкі рэкамендацый па далейшаму развіццю двухбаковых адносін прадугледжваецца стварэнне міжурадавай беларуска-румынскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву.

Пасля падпісання дакумента бакі абмяняліся думкамі па пытаннях гандлёва-эканамічных стасункаў і канстатавалі наяўнасць значнага патэнцыялу ў гэтай сферы. Узаемным было меркаванне аб неабходнасці выхаду на новыя формы прамысловай кааперацыі, перш за ўсё стварэнне сумесных вытворчасцей. Важным рычагом актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, на думку бакоў, павінна таксама стаць далейшае ўмацаванне міжрэгіянальных сувязей.

Галіна Грышкавец
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter