«Грузинский Адриано Челентано» и «голос Азербайджана» откроют летний сезон National Nights

Увесь нацыянальны каларыт

Фестываль нацыянальных культур National Nights рыхтуе гэтым летам для гасцей і жыхароў беларускай сталіцы нямала сюр­пры­заў. Пазнаёміцца з культурнымі і гастранамічнымі традыцыямі каларытных краін Балканскага паўвострава можна будзе 12 ліпеня, сонечнай Індыі — 31 жніўня. А ў перыяд правядзення ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў 26 чэрвеня на тэрыторыі комплексу Astoria Riverside пройдзе вечар, прысвеча­ны культурам Грузіі і Азербайджана.

Фота прадстаўлена арганізатарамі

Гасцей чакаюць дэгустацыя каўказскіх страў, майстар-клас ад шэф-повара, бітва на кінжалах, конкурс на самы аўтэнтычны касцюм, майстар-клас па гульні на нацыянальных інструментах і, вядома, запальныя танцы і чароўная музыка. Запрошаны два спецыяльных госця.

Грузію прадставіць аўтар і выканаўца папулярных песень, вядо­мы акцёр, радыё- і тэлевядучы, любі­мы герой кіно і скетч-шоу на грузінскіх цэнтральных каналах, лаў­рэат прэміі BEST PEOPLE AWARDS 2018 Паата Гуліашвілі. На радзіме яго называюць «грузінскім Адрыяна Чэлентана». Паата добра вядомы і за мяжой, ён актыўна гастралюе па краінах СНД і Еўропе.

А ад Азербайджана выступіць спявак Руфат Асадаў. На фестывалі National Nights прызнаны «голас Азербайджана», апроч уласных і народных кампазіцый, выканае песні з рэпертуару Мусліма Магамаева.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter