Уваход свабодны

У нашай краіне пачалiся Дні культуры Катара

Дні культуры Катара пачаліся ў Беларусі

Акцыя праводзіцца ў адказ на Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Катар, якія адбыліся ў сакавіку бягучага года, і з’яўляецца сведчаннем актыўнага развіцця беларуска-катарскага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Дзён культуры Катара адбылася ўчора ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, падчас яе прайшоў канцэрт майстроў музычнага і танцавальнага мастацтва Катара. У гэты ж дзень на пляцоўцы побач з філармоніяй прэзентавалі “Катарскую культурную вёску”, якая будзе працаваць на працягу трох дзён. У спецыялізаваных нацыянальных шатрах запланаваны дэгустацыя страў, ласункаў і напояў, выкананне музычных твораў на нацыянальных iнструментах, прэзентацыя катарскіх традыцый і народных рамёстваў.

У рамках Дзён культуры 18 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь прайшлі перамовы міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі з міністрам культуры, мастацтваў і спадчыны Дзяржавы Катар Хамада бен Абдэль Азіза аль-Кувары і адбылося падпісанне Выканаўчай праграмы культурнага супрацоўніцтва паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Дзяржавы Катар на 2011—2013 гады.

Дні культуры праводзяцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры, мастацтваў і спадчыны Дзяржавы Катар пры арганізацыйным са-дзейнічанні Пасольства Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Як паведаміла «Р» прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб, усе мерапрыемствы Дзён культуры праводзяцца бясплатна, запрашальныя квіткі на канцэрты можна атрымаць у касах Белдзяржфілармоніі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter