Уваход пад забаронай

У Беларусі па санітарных прычынах часова закрыты 16 пляжаў

У Беларусі часова закрыты 16 пляжаў.

— Яны не адпавядаюць эпідэміялагічным крытэрыям бяспекі або знаходзяцца ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным стане, — паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Жыхары Брэстчыны пакуль не могуць наведваць два пляжы: «Цэнтральны» (правы бераг Мухаўца) горада над Бугам і базы адпачынку «Белае возера» РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». На Гродзеншчыне ў Шчучынскiм раёне часова закрыты таксама два пляжы: на возеры горада Шчучын і возеры вёскі Гурнофель ААТ «Васілішкі». У 12 зонах адпачынку Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей абмежавана купанне дзяцей.

Бактэрыялагічныя даследаванні вады з вадаёмаў у месцах масавага адпачынку ў купальны сезон спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы праводзяць у сярэднім адзін раз на тыдзень. У час апошняга абследавання праверылі 646 зон адпачынку. У 310 з іх былі выяўлены парушэнні санітарных нормаў і гігіенічных нарматываў (тэрыторыя пляжа патрабуе ўборкі, не скошана пустазелле, кантэйнеры для збору смецця перапоўненыя і іншае). Вінаватыя ў бліжэйшы час будуць ліквідаваць недапрацоўкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter