В какую сумму обойдется аэрография авто?
29.09.2018 12:18:00
Инна ГОРБАТЕНКО
Цюнінг аўтамабіля і матацыкла — справа індывідуальная. Хтосьці надае сваёй машыне характару вялікімі дыскамі, хтосьці заніжае падвеску, а ёсць тыя, каго цягне на выяўленчае мастацтва. Часцяком на вуліцах сустракаюцца аўтамабілі і матацыклы з аэраграфіяй. Гэты від знешняга цюнінгу робіць іх не толькі ўнікальнымі, але і абараняе ад крадзяжу. Размаляваны транспарт мала цікавіць злодзеяў з-за яго прыкметнасці. Карэспандэнт «Р» даведалася, якія малюнкі папулярныя ў вадзіцеляў і колькі каштуе прыгажосць на капоце?
— Важная сама ідэя, а ўвасобіць яе майстэрства хопіць. Некаторыя прыходзяць са словамі «Зрабіце мне прыгожа». Але ж у кожнага сваё разуменне прыгожага. Аэраграфія павінна адлюстроўваць унутраны свет заказчыка, ягоны характар. Таму да выбару малюнка трэба падыходзіць адказна. Галоўнае, каб гэта было пра вас.
Дзяўчыны любяць падкрэсліць, што іх аўтамабіль жаночы: заказваюць кветкі, коцікаў, матылькоў і іншыя дзявочыя тэмы. Мужчыны ж аддаюць перавагу языкам полымя і ваўкам. Наогул «звярыная» тэматыка пераважае ў аэраграфіі. Людзі зноў і зноў просяць намаляваць тыгра, пантэру, мядзведзя і іншую жыўнасць. Майстрам гэтыя вобразы страшна надакучылі, але кліент просіць — трэба зрабіць.
Аэраграфія робіцца маленькім пульверызатарам — аэрографам. Ён падобны на металічную ручку. Прынцып дзеяння просты: вадкая фарба распыляецца пад ціскам на паверхню. Апарат даволі капрызны. Тут патрэбны растваральнікі і цвёрдая рука прафесіянала. Алена Мягкова кажа:
— Задавальненне гэта нятаннае. Кошт залежыць ад аб’ёму работ і складанасці малюнка. Матэрыялы і інструменты таксама дарагія. Самае даступнае — размаляваць шлем. Абыдзецца гэта прыкладна ў 200 рублёў. Поўная размалёўка аўто можа пацягнуць на некалькі тысяч долараў. Канкрэтны кошт назваць складана. Дапусцім, вы вырашылі сабе дракона намаляваць на ўвесь мот, пачынаючы са шчытка. Я папрашу вас пагугліць і знайсці прыклады, каб я не на пальцах разумела, якім павінен быць галоўны герой. Можа, вам чорнага агнядышнага, а можа, дрымотнага на золаце...
Алена МЯГКОВА: «Прасцей за ўсё працаваць з матацыклістамі. Даведваешся іх мянушку, напрыклад Волат ці Мядзведзь, і адразу разумееш, які малюнак прапанаваць».
Мінскую мастачку і аэраграфіста Алену Мягкову прыхільнікі аўта-і мотацюнінгу ведаюць добра. Яе творчая майстэрня размясцілася ў адным з гаражоў на вуліцы Севастопальскай. Унутры на сценах побач ужываюцца выявы дзяўчыны ў стылі ню і байкаў з чарапамі. Ля сцяны стаіць матацыкл, якому больш за паўстагоддзя. Чакае сваёй рэстаўрацыі. Насупраць — стэлаж з фарбамі. Адным словам, атмасфера схіляе да творчасці. Пакуль вывучаю фота работ майстра, размова заходзіць аб густах кліентаў. Алена Мягкова:— Важная сама ідэя, а ўвасобіць яе майстэрства хопіць. Некаторыя прыходзяць са словамі «Зрабіце мне прыгожа». Але ж у кожнага сваё разуменне прыгожага. Аэраграфія павінна адлюстроўваць унутраны свет заказчыка, ягоны характар. Таму да выбару малюнка трэба падыходзіць адказна. Галоўнае, каб гэта было пра вас.
Аэраграфія робіцца маленькім пульверызатарам — аэрографам.
Мастачка прызнаецца: прасцей за ўсё працаваць з матацыклістамі. Даведваешся іх мянушку, напрыклад Волат ці Мядзведзь, і адразу разумееш, які малюнак прапаноўваць. Аднойчы быў заказчык па мянушцы Канадзец. Зразумела, малявалі сцяг Канады.Дзяўчыны любяць падкрэсліць, што іх аўтамабіль жаночы: заказваюць кветкі, коцікаў, матылькоў і іншыя дзявочыя тэмы. Мужчыны ж аддаюць перавагу языкам полымя і ваўкам. Наогул «звярыная» тэматыка пераважае ў аэраграфіі. Людзі зноў і зноў просяць намаляваць тыгра, пантэру, мядзведзя і іншую жыўнасць. Майстрам гэтыя вобразы страшна надакучылі, але кліент просіць — трэба зрабіць.
Самае даступнае — размаляваць шлем. Абыдзецца гэта прыкладна ў 200 рублёў.
Размалёўваць адзін толькі капот Алена Мягкова не раіць: ён глядзіцца як асобны элемент машыны, не хапае завершанасці. Эфектней выглядае аэраграфія, якая з капота пераходзіць на крылы і дзверы. Малюнак толькі на дзвярах таксама не варыянт. Лепш зайсці на крыло, каб гэта не выглядала як наклейка. У кліентаў карыстаюцца папулярнасцю размалёўкі задняй часткі машыны. Быў заказчык, які папрасіў зрабіць аэраграфію на даху свайго пазадарожніка. На пытанне «Хто яе ўбачыць?» адказаў проста: «Як хто? Я і мае суседзі з балкона».Аэраграфія робіцца маленькім пульверызатарам — аэрографам. Ён падобны на металічную ручку. Прынцып дзеяння просты: вадкая фарба распыляецца пад ціскам на паверхню. Апарат даволі капрызны. Тут патрэбны растваральнікі і цвёрдая рука прафесіянала. Алена Мягкова кажа:
Нанясенне аэраграфіі на аўтамабіль ці матацыкл зойме ў сярэднім два тыдні.
— Мне часта прыганяюць трохі бітыя матацыклы, набытыя ў ЗША. Спярша маляр рыхтуе паверхню, затым я пачынаю аднаўляць, — Алена Мягкова паэтапна апісвае працэс. — Аднойчы аднаўляла на такім матацыкле малюнак тэрмінатара. Ён выглядаў не так страшна, як, па ідэі, павінен выглядаць. Прыйшлося папацець, каб выправіць чужыя агрэхі. Вынікам заказчык застаўся задаволены.
З дапамогай графічных праграм мастачка рыхтуе эскізы. Упадабаны заказчыкам варыянт ідзе ў працу.
Калі казаць пра час, то шлем з нескладаным малюнкам рэальна зрабіць за тыдзень. Нанясенне аэраграфіі на аўтамабіль ці матацыкл зойме ў сярэднім два тыдні.— Задавальненне гэта нятаннае. Кошт залежыць ад аб’ёму работ і складанасці малюнка. Матэрыялы і інструменты таксама дарагія. Самае даступнае — размаляваць шлем. Абыдзецца гэта прыкладна ў 200 рублёў. Поўная размалёўка аўто можа пацягнуць на некалькі тысяч долараў. Канкрэтны кошт назваць складана. Дапусцім, вы вырашылі сабе дракона намаляваць на ўвесь мот, пачынаючы са шчытка. Я папрашу вас пагугліць і знайсці прыклады, каб я не на пальцах разумела, якім павінен быць галоўны герой. Можа, вам чорнага агнядышнага, а можа, дрымотнага на золаце...
У кожнага мастака свае сакрэты і прыстасаванні для працы.
gorbatenko@sb.by
Фота Дзяніса МАЛЫШЫЦА і з асабістага архіва героя матэрыялу.