Народная газета

Увага, вас здымаюць

Музей фатаграфіі з’явіцца ў Віцебску

Яго адкрыюць заўтра падчас Міжнароднага конкурсу-фестывалю “ФотаКрок” імя Сігізмунда Юркоўскага. Музей, які размесціцца ў цэнтры гістарычнай часткі горада на вуліцы Талстога, 7, таксама будзе насіць імя вядомага фатографа XIX стагоддзя.

Сігізмунд Юркоўскі адкрыў сваё фотаатэлье ў Віцебску ў 1866 годзе. Гэта было самае буйное і прэстыжнае атэлье ў горадзе. Вядома, яго наведвалі прадстаўнікі самых знакамітых віцебскіх сем’яў. Быў сярод кліентаў Сігізмунда Антонавіча і вялікі рускі мастак Ілья Рэпін, яго здраўнёўскі маёнтак фатограф наведваў у 1890 гадах.

У гісторыю фатаграфіі Юркоўскі ўвайшоў як вынаходнік шторна-шчыліннай засаўкі, якая стала прататыпам засаўкі сучасных фотаапаратаў. А ў гісторыю Віцебска ён увайшоў як аўтар самых ранніх фотаздымкаў горада. Для кожнага аб’екта Юркоўскі стараўся выбраць найбольш яркі ракурс, таму сёння яго работы можна разглядаць як своеасаблівыя творы мастацтва.

Музей фатаграфіі імя Сігізмунда Юркоўскага стане не проста сховішчам прадметаў фотамастацтва, але і новай прасторай гарадскога жыцця. Тут можна будзе паглядзець выставачную экспазіцыю, выпіць кубак духмянай кавы, сфатаграфавацца ў старадаўнім атэлье і атрымаць на памяць здымак у стылістыцы XIX стагоддзя.

mila@sb.by

Фота sfw.so

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости