Беларусь Сегодня

Минск
+28 oC
USD: 2.04
EUR: 2.32

Николай Пушкарь показал колорит Полесья в керамике

Утаймаваць гліну

Таленавіты чалавек здольны ствараць шэдэўры з самых звычайных прадметаў. Хтосьці ўмела працуе з саломкай, хтосьці з дрэвам, хтосьці з металам... А заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў Мікалай Пушкар, якому сёлета споўнілася б 100 гадоў, пры жыцці спрытна працаваў з глінай, пера-твараючы недарэчныя ліпкія кавалачкі ў неверагодныя скульптуркі. Цікава, што адкрыў ён у сабе гэты талент ужо будучы дарослым.


mazyr.by
У Мікалая Пушкара (1919—1993) няпросты лёс. Ён нарадзіўся ў Белгародскай вобласці. Рана асірацеў, стаў беспрытульнікам і па шчаслівай выпадковасці трапіў у працоўную калонію імя Максіма Горкага, дзе знайшоў дом, сяброў і прайшоў першы этап станаўлення свайго творчага шляху. Скончыў у 1937 годзе Харкаўскае мастацкае вучылішча, выкладаў маляванне ў школе. Затым служба ў арміі, раненне ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, кантузія і палон. Да заканчэння вайны знаходзіўся ў працоўных канцлагерах на тэрыторыі Германіі. Пасля вызвалення і вяртання на радзіму быў арыштаваны за «здраду Радзіме» і асуджаны на 15 гадоў зняволення ўжо ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах. Толькі ў 1962 годзе Пушкара рэабілітавалі.

Майстар пераехаў у Калінінград, дзе і пачалася любоў Пушкара і гліны. Там жа мастак пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ганнай, з якой у 1966 годзе пераехаў на яе роднае беларускае Палессе. Гэтыя мясціны і натхнілі Пушкара на стварэнне неверагодных работ. Асабліва каларытныя — вобразы палешукоў. Яны настолькі рэалістычныя, што, здаецца, вось-вось рынуцца ў скокі, заспяваюць, заплачуць або засмяюцца.

Фота БЕЛТА

Убачыць работы мастака можна ў Музеі-майстэрні Мікалая Пушкара ў Мазыры. Ёсць яго скульптуры таксама ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва… А на мінулым тыдні выстава керамікі Мікалая Пушкара, прымеркаваная да 100-годдзя з дня яго нараджэння, адкрылася ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости и статьи