Менш чым за суткі пост набраў больш за чатыры тысячы лайкаў. Віншуюць Алега ў каментарыях людзі з усіх куткоў свету.

Алег НАВІЦКІ — трэці беларускі касманаўт, які адправіўся ў космас. Цяпер ён паляціць туды трэці раз.
Раней у інтэрв’ю нашай газеце, пасля другога палёту, Алег Віктаравіч з упэўненасцю казаў, што хоча зноў адправіцца на МКС. Яго спадзяванні спраўдзіліся. А як жа адрэагавала на гэта маці, Валянціна Эдуардаўна Навіцкая, якая заўсёды так цяжка пераносіла далёкія камандзіроўкі сына?
— Яго мэта ажыццявілася. Усё ідзе паэтапна. Але трывога маці — яе словамі не перадасі. Зноў усё гэта трэба перажываць. Мы кожны дзень звязваемся па тэлефоне, размаўляем. Ён распавядае пра кожную камісію, якую праходзіў: усё было станоўча. Я рада, што ў яго ўсё атрымліваецца. Але хвалююся... Як не перажываць? Ён пасля другога палёту практычна ўвесь жнівень са сваёй сям’ёй у нас у Чэрвені адпачываў, у верасні прыязджаў. Зараз зноў будзе падрыхтоўка, наведваць нас будзе па меры магчымасцей. У цэлым, думаю, усё будзе добра. Павінна быць так.
alinakasel@gmail.com