Усё пачынаецца з пад’езда

Плануецца, што першым ацяпленне адключаць на Брэстчыне

У краіне пачалі адключаць ацяпленне.

Пакуль толькі на лесвічных клетках шматкватэрных дамоў, а па выхадных і ва ўстановах. Калі ж сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён пратрымаецца на ўзроўні плюс 8 градусаў і вышэй, то ад цяпла адключаць адміністрацыйныя будынкі, затым жылыя дамы і толькі потым яслі і бальніцы.

— Звычайна ацяпляльны сезон у Мінску заканчваецца ў сярэдзіне красавіка, але нейкія прагнозы рабіць пакуль рана. Так, сёння цёпла, але ў выхадныя абяцаюць пахаладанне, -- гавораць ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама. -- У большасці мінскіх дамоў працуе сістэма аўтаматычнага рэгулявання цяпла, якая рэагуе на тэмпературу паветра на вуліцы. Днём батарэі ў многіх кватэрах астываюць, а вечарам награваюцца.

Плануецца, што ў першую чаргу, а будзе гэта ў пачатку красавіка, ацяпленне адключаць у Брэсцкай вобласці, а затым у Гомельскай. Апошнімі, напрыканцы красавіка, перакрыюць батарэі на Віцебшчыне. Зараз сярэднясутачная тэмпература ў самым паўночным рэгіёне 4 градусы вышэй за нуль.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter