Усякая работа майстра хваліць

Заўтра ў Барысаве адкрываюцца два навучальныя цэнтры

Заўтра ў Барысаве адкрываюцца два навучальныя цэнтры.

На базе Барысаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя будзе працаваць цэнтр CERESIT. Там абсталяваны майстэрня і кабінет для засваення сучасных будаўнічых тэхналогій. Адметна, што скарыстаць такую магчымасць змогуць не толькі навучэнцы ліцэя, але і спецыялісты, якія плануюць прайсці перападрыхтоўку альбо павысіць кваліфікацыю. Па заканчэнні курса выпускнікі атрымаюць адпаведныя пасведчанні і сертыфікаты аб навучанні з выкарыстаннем матэрыялаў Ceresit. У час адкрыцця цэнтра навучэнцы ліцэя прэзентуюць выставу тэхнічнай творчасці, пройдуць майстар-класы печнікоў, муляраў і керамістаў, госці наведаюць майстэрні.

А на базе Барысаўскага дзяржаўнага лесаагратэхнічнага прафесійнага каледжа адкрываецца навучальны цэнтр, дзе будуць працаваць цырульня і швейнае атэлье. Навучэнцы змогуць і набываць новые веды, і зарабіць грошы, аказваючы паслугі насельніцтву.

Плануецца, што на адкрыццё цэнтраў прыедуць шмат службовых особ, прадстаўнікоў арганізацый — заказчыкаў кадраў, грамадскасці і іншых гасцей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter