Познакомиться с творчеством известного художника Николая Селещука можно в Национальном историческом музее

Успаміны майстра

Выдатны жывапісец, майстар кніжнай і станковай графікі Мікалай Селяшчук адным з першых у беларускім мастацтве звярнуўся да стылістыкі сюррэалізму. Ён здолеў распрацаваць уласную візуальную мову, стварыць унікальны свет фантастычных вобразаў і сімвалаў. І што важна, прыёмы сюррэалізму ён спалучаў з беларускай гісторыяй, этнаграфіяй, народным эпасам. На палотнах Селе­шчука — непаўторныя ў сваім абліччы беларускія храмы, калядныя зоркі і вясковыя кабеты з птушынымі крыламі, русалкі, ведзьмакі. Адметныя і яго ілюстрацыі да кніг. Мастак аформіў зборнік казак «Бацькаў дар», кнігу вершаў Рыгора Барадуліна «Індыкала-Кудыкала», паэму Якуба Коласа «Сымон-музыка», паэтычныя зборнікі Раісы Баравіковай, Янкі Сіпакова, Яўгеніі Янішчыц і іншыя выданні.

histmuseum.by
Мікалай Селяшчук быў членам Беларускага саюза мастакоў, за серыю графічных работ «Святы» атрымаў Дзяржаўную прэмію. На жаль, яго лёс трагічна абарваўся на 49-м годзе жыцця. Мастак загінуў у 1996-м у Тырэнскім моры падчас падарожжа па Італіі.

Выстава «Успаміны» ў Нацыянальным гістарычным музеі арганізавана па ініцыятыве сяброў мастака. У экспазіцыі прадстаўлены работы розных гадоў са збораў Нацыянальнага гістарычнага музея, Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцый. Гэта курсавыя работы, эскізы да графічных і жывапісных твораў і гэтак далей. Пазнаёміцца з імі можна да 5 сакавіка, паведамляе histmuseum.by.

Увогуле творы Мікалая Селешчука сёння захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Галерэі Кастакі ў Афінах, Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Джэрсі, а таксама ў прыватных калекцыях Францыі, Фінляндыі, Канады, Ізраіля, Германіі і іншых краін.

mila@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter