Успамінаецца ўсё да драбніц…

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Ад усіх актывістаў суполкі “Голас Радзімы” ва ўкраінскім горадзе Мікалаеве вялікі вам дзякуй, што рэгулярна дасылаеце газету.
Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Ад усіх актывістаў суполкі “Голас Радзімы” ва ўкраінскім горадзе Мікалаеве вялікі вам дзякуй, што рэгулярна дасылаеце газету.

Нядаўна збіраліся ўсе разам. Радаваліся, што маем магчымасць узяць газеты і прачытаць іх дома. Дарэчы, як сказалі дзяўчаты, “Голас Радзімы” трэба чытаць “дома, у цішы і вельмі ўважліва”. І тады нібы вяртаешся на Радзіму, і “ўспамінаецца ўсё да драбніц, што звязана з родным краем”.

Шмат цёплых слоў гучала ў адрас рэдакцыі. Наша ўдзячнасць і за артыкул “Палюбіць вельмі проста” — пра цікавага чалавека, паэта Алеся Гібка-Гібкоўскага. Дзякуючы тэксту і мы зацікавіліся: што за песня “Палюбіць Беларусь вельмі проста”? Аказалася, сапраўды вельмі прыгожая. Слухалі запіс у выкананні ансамбля “Радзімічы” некалькі разоў! Вырашылі: песню вывучым і будзем спяваць. Спадзяемся, аўтар тэксту і выканаўцы знойдуць паразуменне ды прадоўжаць плённае супрацоўніцтва.

Кожны раз, як атрымліваю канверт з газетай з роднай Беларусі, мяне ахоплівае радасць. Здорава, што ёсць цудоўнае выданне “Голас Радзімы”, якое спецыяльна робіцца для супляменнікаў у замежжы. Вось мы даведаліся: сёлета газеце —  60 гадоў. Раней я ў інтэрнэце глядзела тэксты. А трымаць “весткі з Радзімы” ў руках — гэта зусім іншае адчуванне. Газета прыносіць нам радасць і добры настрой, гэта духоўны “мосцік”, які з’ядноўвае нас з Бацькаўшчынай.

Таццяна Дзяменні­кава, г. Мікалаеў, Украіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter