Усходнія матывы ў навуковым ужытку

Усходазнаўства, арыенталістыка — і цяпер прыцягальны, часам загадкавы кірунак дзейнасці. А што казаць пра мінулыя стагоддзі! У свой час вядомы і ў Беларусі даследчык Ю. Крачкоўскі зазначыў, што ў Расіі яшчэ мала ведаюць усходазнаўцаў “з ваеннага асяродку” і што “такія, несумненна, былі, і нельга іх усіх залічыць без разбору ў групу перакладчыкаў-практыкаў”.У паслярэвалюйцыйны перыяд рускае ваеннае ўсходазнаўства, яго ўнікальная школа і традыцыі перажылі ўпадак і забыццё. Доўгі час нават гаварыць пра існаванне ў Расіі ваеннага ўсходазнаўства як кірунку ў даследаваннях Усходу лічылася несур’ёзным. І тым не меней, узнікнуўшы ў першай палове XIX стагоддзя як прыкладная, навукова-практычная форма даследаванняў, да 1917 года ваеннае ўсходазнаўства пераўтварылася ў асобную галіну ведаў пра Усход у самым шырокім разуменні. З’явіліся некалькі буйных ваенна-ўсходазнаўчых цэнтраў: у Санкт-Пецярбургу, на Каўказе, у Туркестане, на Далёкім Усходзе. І нават на пачатку XX стагоддзя ў Рускай арміі была спецыяльнасць “афіцэр-усходазнавец” (“афіцэр-арыенталіст”), якая была ўключана ў штатны расклад пагранічных ваенных акруг, карпусоў, дывізій, асобных крэпасцяў і пастоў.
Усходазнаўства, арыенталістыка — і цяпер прыцягальны, часам загадкавы кірунак дзейнасці. А што казаць пра мінулыя стагоддзі! У свой час вядомы і ў Беларусі даследчык Ю. Крачкоўскі зазначыў, што ў Расіі яшчэ мала ведаюць усходазнаўцаў “з ваеннага асяродку” і што “такія, несумненна, былі, і нельга іх усіх залічыць без разбору ў групу перакладчыкаў-практыкаў”.
У паслярэвалюйцыйны перыяд рускае ваеннае ўсходазнаўства, яго ўнікальная школа і традыцыі перажылі ўпадак і забыццё. Доўгі час нават гаварыць пра існаванне ў Расіі ваеннага ўсходазнаўства як кірунку ў даследаваннях Усходу лічылася несур’ёзным. І тым не меней, узнікнуўшы ў першай палове XIX стагоддзя як прыкладная, навукова-практычная форма даследаванняў, да 1917 года ваеннае ўсходазнаўства пераўтварылася ў асобную галіну ведаў пра Усход у самым шырокім разуменні. З’явіліся некалькі буйных ваенна-ўсходазнаўчых цэнтраў: у Санкт-Пецярбургу, на Каўказе, у Туркестане, на Далёкім Усходзе. І нават на пачатку XX стагоддзя ў Рускай арміі была спецыяльнасць “афіцэр-усходазнавец” (“афіцэр-арыенталіст”), якая была ўключана ў штатны расклад пагранічных ваенных акруг, карпусоў, дывізій, асобных крэпасцяў і пастоў.
Сучасны даследчык Міхаіл Басханаў падрыхтаваў і выдаў біябібліяграфічны слоўнік “Рускія ваенныя ўсходазнаўцы да 1917 года” (Масква, 2005). У даведніку больш за 400 артыкулаў, у кожным з іх прыводзяцца біяграфічныя дадзеныя, характарыстыка дзейнасці і бібліяграфія.
М. Басханаў уводзіць у навуковы ўжытак і імёны шмат каго з ураджэнцаў беларускіх губерняў Расійскай імперыі: Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Віленскай, Магілёўскай. У слоўніку, як правіла, не ўказваюцца дакладныя месцы нараджэння персанажаў. І ўсё ж выданне можа паспрыяць у якасці апірышча для далейшай адаптацыі многіх постацяў у стасунках з Беларуссю. Найперш хацелася б, каб увагу на працу звярнулі беларускія энцыклапедысты, бо там шмат імёнаў землякоў. Вось, да прыкладу, капітан Іван (Ян) Віктаравіч Віткевіч (1808-1839). Ён родам з Віленскай губерні, за удзел у рэвалюйцыйным руху ў 15-гадовым узросце накіраваны радавым на Арэнбургскую лінію. Больш за 10 гадоў праслужыў салдатам. Вывучыў усходнія мовы. Друкаваў важныя звесткі пра Бухарскае ханства. Падарожнічаў па Афганістане і Персіі. У 1839 г. вярнуўся ў Пецярбург — прывёз дзённікі, справаздачы, тапаграфічныя здымкі і планы гарадоў і крэпасцяў Усходняй Персіі і Афганістана.

Алесь Карлюкевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter