Ушануем народны подзвіг!

Вельмі кранула маё сэрца нататка “Нужен и такой праздник”, змешчаная ў № 232 “НГ” за мінулы год, з прапановай устанавіць у Беларусі свята ў гонар усенароднай партызанскай барацьбы.

Вельмі кранула маё сэрца нататка “Нужен и такой праздник”, змешчаная ў № 232 “НГ” за мінулы год, з прапановай устанавіць у Беларусі свята ў гонар усенароднай партызанскай барацьбы.

Слушную думку Аляксандра Гарэліка з Навагрудка варта падтрымаць, бо нашу краіну справядліва называюць рэспублікай-партызанкай. Я прадстаўнік пакалення, якое называюць дзецьмі вайны, памятаю, як высока цанілі людзі ў час акупацыі гераізм партызан і падпольшчыкаў.
У нашай астрынскай старонцы, у суседніх вёсках Скідальскага і Радунскага раёнаў з вуснаў у вусны перадаваліся аповеды пра гераізм Анатоля Розмысла, Міхаіла Яронкіна, Міхаіла Валовіка. Маю душу дзесяцігадовага хлопчыка з ляснога хутара перапаўняла пачуццё гонару, што стрыечная сястра Шура Розмысла прынята ў рады народных мсціўцаў. А колькі было такіх прыкладаў!
І такая яшчэ думка. Варта ў нашых СМІ часцей расказваць пра гераізм партызанскага тылу. І пакуль жывыя ўдзельнікі вайны і сведкі той гераічнай барацьбы, неабходна ўдакладніць асобныя падзеі. Шаноўны Аляксандр Гарэлік у згаданай заметцы напісаў аб расправе за дапамогу партызанам над сям’ёй Шымановічаў, хутаран з Лідскага раёна. Тут, відаць, размова ідзе аб трагедыі сям’і Сымановічаў з хутара Пятры. Толькі яны сталі ахвярай не немцаў, а баевікоў Арміі Краёвай. На жаль, пра гэту расправу недакладна сказана і ў лідскай кнізе “Памяць”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter