Ушанавалі памяць

У Мінску адкрылі бюст маршалу Жукаву. Цырымонія прайшла ў сталічным скверы па вуліцы Чыгуначнай у раёне праспекта Жукава і сабрала вялікую колькасць удзельнікаў. Ушанаваць памяць палкаводца прыйшлі міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў, кіраўніцтва Мінгарвыканкама, пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Адкрыццё помніка Жукаву было ўрачыстым, як і належыць – з элементамі ганаровага ваеннага цырыманіялуУ Мінску адкрылі бюст маршалу Жукаву. Цырымонія прайшла ў сталічным скверы па вуліцы Чыгуначнай у раёне праспекта Жукава і сабрала вялікую колькасць удзельнікаў. Ушанаваць памяць палкаводца прыйшлі міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў, кіраўніцтва Мінгарвыканкама, пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Дарэчы, ваенная кар’ера маршала непасрэдна звязана з Беларуссю. Тут, у прыватнасці, Жукаў камандаваў корпусам, быў намеснікам камандуючага Беларускай асобай вайсковай акругі. Тут праходзіла яго станаўленне як военачальніка.

Сімвалічным назваў адкрыццё помніка Аляксандр Сурыкаў. Віншаванні і словы падзякі ад дачок палкаводца Веры, Марыі і Алы перадаў старшыня Беларускага аддзялення Міжнароднага грамад-скага фонду імя Жукава Дзмітрый Сянько.

Бюст маршала Георгія Жукава зроблены з граніту. Аўтары кампазіцыі — скульптар Анатоль Арцімовіч і архітэктар Аляксандр Жылінскі.

Юрый Акудовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter