Ушанавалі Кабзара

Пачалося святкаванне юбілею Тараса Шаўчэнкі ў БеларусіДзесяць год таму вядомы ўкраінскі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі Раман Лубкіўскі ўклаў, а львоўскае выдавецтва “Світ” выдала ўнікальную кнігу “Шевченкова дорога в Білорусь”. У ёй зафіксаваны ўсе асноўныя “верставыя слупы” гэтай доўгай, з ХІХ па ХХІ стагоддзе, дарогі — як у прамым яе сэнсе (нагадаю, у 1828, 1843 і 1847 гадах Кабзар праязджаў праз Беларусь), так і ў пераносным: бо былі ж яшчэ вершы, артыкулы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча ды іншых пісьменнікаў, прысвечаныя Кабзару, пераклады яго твораў на беларускую мову… Але ж і цяпер Шаўчэнка ідзе ў Беларусь. І гэтую хаду паскарае сёлетні юбілей Кабзара, унесены ЮНЕСКА ў каляндар знакамітых дат сусветнага значэння.
Пачалося святкаванне юбілею Тараса Шаўчэнкі ў Беларусі

Кнігі ад пасла Украіны прымае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман МатульскіДзесяць год таму вядомы ўкраінскі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі Раман Лубкіўскі ўклаў, а львоўскае выдавецтва “Світ” выдала ўнікальную кнігу “Шевченкова дорога в Білорусь”. У ёй зафіксаваны ўсе асноўныя “верставыя слупы” гэтай доўгай, з ХІХ па ХХІ стагоддзе, дарогі — як у прамым яе сэнсе (нагадаю, у 1828, 1843 і 1847 гадах Кабзар праязджаў праз Беларусь), так і ў пераносным: бо былі ж яшчэ вершы, артыкулы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча ды іншых пісьменнікаў, прысвечаныя Кабзару, пераклады яго твораў на беларускую мову… Але ж і цяпер Шаўчэнка ідзе ў Беларусь. І гэтую хаду паскарае сёлетні юбілей Кабзара, унесены ЮНЕСКА ў каляндар знакамітых дат сусветнага значэння.
Вось некалькі новых “верставых слупоў” гэтай дарогі, усталяваць якія паспрыялі сябры Беларускай асацыяцыі ўкраіністаў (БАУ), усе беларускія шаўчэнкалюбы.
Мабыць, святкаванне Шаўчэн­кавага юбілею ў Мінску пачалося не пазней, чым у Кіеве. Зацікаўленае слова пра Кабзара гучала ўжо з вуснаў асобных вучоных на Міжнародным з’ездзе славістаў, што прайшоў у сталіцы Беларусі ў леташнім жніўні. А ў кастрычніку ХІ Міжнародная канферэнцыя “Славянскія літарату­ры ў кантэксце сусветнай” у Беларус­кім дзяржуніверсітэце прысвячалася не толькі 900-годдзю Кірылы Тураўскага, але і 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі. Шаўчэнказнаўства было прадстаўлена як на пленарным пасяджэнні — мой даклад пра “Кабзар” Т. Шаўчэнкі ва ўзнаўленні У. Сыракомлі, так і на секцыі “Творчасць Т. Шаўчэнкі і дыялог славянскіх літаратур”. Звыш дзясятка дакладаў беларускіх, украінскіх і рускіх літаратуразнаўцаў прагучала.
А нядаўна ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў прысвечаны юбілею Кабзара “круглы стол”, які ладзіўся з удзелам Пасольства Украіны, украінскай дыяспары. Рэй вёў новы старшыня Міжнароднай асацыяцыі ўкраіністаў дацэнт БДУ Павел Навойчык: ганаровую пасаду ён летась пераняў у Таццяны Кабржыцкай. Выступілі вядомыя вучоныя-славісты Міхась Тычына, Іван Чарота, Мікалай Трус, Жанна Шаладонава ды іншыя. У гэты ж дзень Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль перадаў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму некалькі дзясяткаў кніг па шаўчэнказнаўстве, што значна ўзбагаціла і так немалы бібліятэчны збор украінікі.
Кніга “І мёртвым, і жывым, і ненароджаным…” ідзе да чытача праз выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Упершыню пасля “Кабзара” 1939-га (паўтор быў ў 1952-м), выпушчанага пад рэдакцыяй Янкі Купалы і Якуба Коласа, мы зможам прачытаць па-беларуску літаральна ўсе ўкраінамоўныя творы паэта.

Вячаслаў Рагойша, прафесар, доктар філалагічных навук

На здымку:
Кнігі ад пасла Украіны прымае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter