Усе ўзросты падуладны

Для дзеда Iгната Дзень Перамогi — свята найгалоўнейшае. Хоць сам i не ваяваў, у тую пару быў яшчэ падлеткам, але ваеннага лiхалецця хлебануў спаўна, i цяпер перакананы: Перамога — гэта святое.

9 мая ён заўсёды апранае свой выхадны касцюм i iдзе “на парад”. Не ўдзельнiчаць — паглядзець. На ветэранаў, на свята, на прыгожа апранутых людзей, канцэрт паслухаць. Судакрануцца, так бы мовiць. Ну i бутэлечку затым, зразумела, купiць, выпiць за Перамогу — як жа без таго?
Вярнуўшыся, перадае жонцы — яны ўдваiх жывуць, бабуля ляжыць, да ложка амаль што прыкутая, нiкуды не выходзiць — пра ўсё, што бачыў, што чуў.
— Там, на парадзе, жанчыны-ветэраны iшлi. Абедзве — сiвыя-сiвыя, i ў кожнай на пiнжаку цэлая пала ордэнамi завешаная! — расказвае захоплена.
— А ты моцна не прыглядвайся, — пакрыўджана адварочваецца да сцяны “палавiна” — без малога шэсцьдзесят гадоў разам пражылi. — Я яшчэ памiраць не збiраюся...
Каханню ўсе ўзросты падуладны!
I рэўнасцi — таксама.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter