Сумаваць у час фестывалю няма калі. Тут што ні гадзіна, то новая падзея

Усе зоркi ў госцi да нас

Сумаваць у час фестывалю няма калі. Тут што ні гадзіна, то новая падзея. Асноўныя з іх — у гэтым аглядзе.



Чатыры чамаданы і мама ў падтрымку

«У мяне тры чамаданы, чатыры партпледы з касцюмамі і столькі ж пар туфляў, — усміхаецца Валерыя Грыбусава, прадстаўніца нашай краіны на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015». — Хоць тут ва ўсіх рэчаў нямала, але, мне здаецца, у мяне больш за ўсіх». Словам, да музычнай бітвы, паўфінал якой адбу-   дзецца ўжо сёння, Лера падрыхтавалася па-сур`ёзнаму.

Разам з беларускай на сцэну канцэртнай залы «Віцебск» вый-дзе яшчэ 20 выканаўцаў з розных краін. Спяваць будуць нацыянальны хіт. Лера кажа, што нягледзячы на шчыльны графік працы, у канкурсантаў знаходзіцца час і на знаёмства і жарты.



«Паспела пасябраваць з дзяўчынкамі з Кубы, Македоніі і казахам Дзімашам Кудайбергенам, — пералічвае Лера. — У яго, дарэчы, цудоўнае пачуццё гумару. Многія канкурсанты маюць зносіны паміж сабой па-англійску. І вось стаіць кампанія, падыходзіць Дзімаш, цікавіцца: «А вы добра размаўляеце па-англійску?» Мы ў адзін голас: «Так!» Яго твар раптам становіцца сумным: «А я дрэнна, і тэрмінова шукаю тых, хто таксама слаба разумее». І моўчкі сыходзіць, як сапраўдны англічанін».

Галоўная група падтрымкі Леры — мама Вольга Валер`еўна — і зараз побач з дачкой: «Спецыяльна ўзяла адпачынак, каб быць з ёй на працягу ўсяго фестывалю. У аўтобусе, на вуліцы, у нумары імкнуся трымаць яе за руку. Так, мне здаецца, яе хваляванне сыходзіць».
— А песні іншых удзельнікаў слухалі? — пытаюся.



— Не, і нават на рэпетыцыі старалася абстрагавацца. Гэта абараняе ад непатрэбных думак. Хаця абстаноўка ў нас сяброўская. Мексіканка Мехо, напрыклад, пачуўшы маю песню «Ноч», падарыла мне манету на ўдачу. Сказала, ёй вельмі спадабалася. А іншых старалася не слухаць, таму што няма жадання параўноўваць сябе і іх. Гэта справа журы.

Конкурс маладых выканаўцаў пройдзе ў два этапы — паўфінал і фінал, апошні таксама дзеліцца на дзве часткі: 11 ліпеня — «Славянскі хіт» і 12-га — «Фестывальны хіт».

Артысту — кветкі, жанчынам — пацалункі

Прыхільніцы засыпалі Валерыя Меладзе кветкамі. У час сольнага канцэрта артысту паднеслі каля ста букетаў. Хрызантэмы, ружы, рамонкі, васількі спеваку ўручалі пасля кожнай кампазіцыі. Музыкант акуратна складваў іх побач з барабанам, і ўжо да сярэдзіны шоу кветкавая горачка перавысіла недзіцячых памераў інструмент. У адказ Меладзе не скупіўся на эмоцыі і пацалункі ў шчочку. Абдымаў усіх жанчын, якія падымаліся на сцэну, ахвотна пазіраваў для сэлфі і нават ўдакладняў: «А якую песню хочаце пачуць?» Прыхільніцы ад магчымасці не адмаўляліся і заказвалі: «Нябёсы», «Прыгожа», «Сэра».



У канцы праграмы, уручаючы кветкі, адна з фанатак нават прызналася, што паспрачалася з сяброўкай, маўляў, сёння яе павіншуе з днём нараджэння сам Валерый Меладзе. «А чаму б і не ?!» — сказаў артыст і выканаў просьбу прыхільніцы. Потым, праўда, сказаў: «Шкада, не ўдакладніў, на што спрачаліся».

Алешка прыкупіў Мароза

У Горадзе майстроў Аляксандр Алешка купіў два Дзяды Марозы. Артыст прызнаўся, што прывозіць іх з усіх камандзіровак і ўжо сабраў калекцыю прыкладна з 50 барадачоў. «У іх розныя выразы твараў і нават кожныя вейчыкі прамаляваныя, — дзеліцца ўражаннямі Аляксандр. — Мне наогул падабаецца многае з савецкага мінулага, а асабліва мае дзіцячыя жыццёвыя планы. Я любіў станавіцца на крэсла і прадстаўляць, як мяне абвяшчаюць: «А цяпер перад вамі выступіць народны артыст Савецкага Саюза Аляксандр Кабзон».



Артыст распавёў, што на «Славянскі базар» ехаў у асаблівым настроі: напярэдадні ён сустрэўся з кумірам дзяцінства клоўнам Алегам Паповым, які праз 24 гады зноў прыехаў у Маскву: «Упершыню я пабываў на прадстаўленні Алега Канстанцінавіча гадоў у 13. Тады ж і вырашыў працаваць у цырку. Выразаў з газеты і павесіў на сцяну здымак Папова і кожны дзень тэлефанаваў яму ў гасцініцу і казаў: «Я — Саша Алешка, хачу быць артыстам, што мне для гэтага зрабіць?» Алег Канстанцінавіч жартаваў: «Ну, у першую чаргу не звані мне» . Хоць час для мяне знайшоў, і вось мы ўбачыліся з ім зноў».

ДАРЭЧЫ

На міжнародную канферэнцыю «Фестывальны рух. Традыцыі і інавацыі» з`ехаліся кіраўнікі музычных форумаў з Бельгіі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі і іншых краін. Яны абмяркоўвалі надзённыя пытанні, заглядвалі ў будучыню фестывальнага руху. Якім яно будзе? Пакуль прадугадаць складана, але дакладна вядома, што кіраваць працэсам, а лепш сказаць, узначальваць Сусветную асацыяцыю фестывалей (САФ) бу- дзе іншы чалавек. Яго завуць Аляксандр Сідарэнка — кіраўнік нашага «Славянскага базару ў Віцебску»:

— Многія фестывалі працуюць у вузкіх рамках і ўяўляюць сабой розныя конкурсы — кірмашы рамёстваў, дзіцячыя або маладзёжныя спаборніцтвы ў розных накірунках: вакал, фальклор, харэаграфія і г.д. «Славянскі базар» як алімпіяда мастацтваў мае магчымасць сабраць тут пераможцаў усіх фестываляў. Гэта зусім іншы ўзровень. Мы паслядоўна ідзём да таго, каб да нас прыязджалі пераможцы вакальных конкурсаў з розных краін.

Нагадаем, што наш фестываль толькі ў гэтым годзе стаў членам САФ. Але за ім шмат гадоў назіралі з розных куткоў света. Яшчэ ў пачатку канферэнцыі зараз ужо віцэ-прэзідэнт асацыяцыі Мар`ян Катароскі з Македоніі адзначыў, што віцебскі форум мастацтваў шмат гадоў з`яўляецца той сілай, якая аб`ядноўвае народы розных краін. Таму членства і кіраўніцтва беларусаў у САФ цалкам заслужанае.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА

panteleeva_katya@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter