Усе ўмовы для рэкордаў

Аршанскія лёгкаатлеты атрымаюць магчымасць трэніравацца на сучасным стадыёне.
Аршанскія лёгкаатлеты атрымаюць магчымасць трэніравацца на сучасным стадыёне.

Рэканструкцыя гарадскога стадыёна, якая ідзе падчас падрыхтоўкі Оршы да фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкi-2008”, прадугледжвае стварэнне футбольнага поля з натуральным травяным пакрыццём, пляцовак для гульні ў валейбол, баскетбол, тэнісных кортаў, а таксама лёгкаатлетычнага сектара са спецыяльным пакрыццём. Сачыць за спаборніцтвамі змогуць больш за дзве з паловай тысячы гледачоў. Для іх таксама ствараюцца камфортныя ўмовы — на трыбунах будуць устаноўлены індывідуальныя сядзенні, а казыркі абароняць балельшчыкаў ад непагадзі. Акрамя таго, для спартсменаў будуць пабудаваны зручныя раздзявалкі і душавыя, а для журналістаў арганізаваны прэс-цэнтр. На стадыёне мяркуецца ўсталяваць 4 асвятляльныя мачты, якія дадуць магчымасць весці тэлетрансляцыі. Дарэчы, акрамя трэніровак маладых спартсменаў на абноўленым стадыёне будуць праходзіць урокі фізкультуры для вучняў школ. Стадыён будзе адкрыты і для аматараў-фізкультурнікаў.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter