Пачатку ўборкі «паўночнага шоўку» ў ААТ «Слуцкі льнозавод» спрыяла добрае надвор’е

Усе фарбы льну

Пачатку ўборкі «паўночнага шоўку» ў ААТ «Слуцкі льнозавод» спрыяла добрае надвор’е. Але цяпер усё часцей галоўны аграном прадпрыемства Уладзімір Кот пазірае на неба — ні воблачка, спякота.

4 лен14 - 500.jpg


— Ой, як патрэбен дожджык. Ці хоць добрая начная раса, — уздыхае аграном. — Гэта на збожжавых палетках жоўты колер саломы называюць хлебаробы залатым, а ў нас, ільнаводаў, пра дрэнна вылежалы лён кажуць — рыжы. Калі надвор’е паспрыяла церабленню, то працэс вылежвання замарудзіўся — не хапае вільгаці. Трэба, каб лён 18 дзён ляжаў на полі, гэта адна з умоў добрай трасты. За гэты час яна робіцца шэрай. Калі рыжы лён  спрасаваць, будзе згублена якасць валакна. Вось і чакаем дожджыку.

У гэтым годзе ў гаспадарцы церабленне пачалі раней. Ураджайнасць склала 

35 цэнтнераў з гектара, вышэй мінулагодняй, калі на гэтых жа землях збіралі па 28 цэнтнераў. На лепшых палетках паказчыкі чакаюцца яшчэ большыя.

4 лен16 - 500.jpg


Сёлета лён у сыравіннай зоне прадпрыемства займае 2208 гектараў, з іх мехатраду неабходна ўбраць 1058 гектараў. Акрамя гаспадарак Слуцкага раёна, вырошчваюць лён для прадпрыемства ў Копыльскім, Пухавіцкім і Уздзенскім раёнах. 

У гэтым годзе прадпрыемства набыло новую тэхніку: у лізінг атрымалі 6 церабілак, 5 прэсаў, 3 абарочвальнікі льну. Паказваюць прыклад добрасумленнай работы і працаўнікі механізаванага атрада, такія як лепшы механізатар прадпрыемства Уладзімір Кот, і часовыя работнікі. Ужо не першы год на прасавальнай машыне ўлетку працуе будаўнік СУ-55 стройтрэста № 3 Юрый Коўчур. Каля 20 % спрасаванага атрадам ільну на яго рахунку. 

Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter