«Усе дзеці таленавітыя»

ФІНАЛ праекта адбудзецца 15 мая, у Міжнародны дзень сям’і, на канале «Культура» Беларускага радыё

Паколькі дэвіз канала «Мы выбіраем вечныя каштоўнасці», а адна з галоўных — сям’я, то менавіта гэты дзень і быў абраны для фінала. Слухачы пазнаёмяцца з творчасцю выхаванцаў грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд SOS — дзіцячая вёска». А вялікая студыя Дома радыё ператворыцца ў канцэртную пляцоўку.

«На працягу дзесяці тыдняў слухачы канала «Культура» знаёміліся з асобна ўзятай сям’ёй, дзе гадуюцца дзеці з няпростым лёсам, апантаныя творчасцю. Кожная SOS-сям’я рыхтавала творчы нумар і работы для выставы. Мы спадзяёмся, што ў фінальным канцэрце дзеці заявяць пра сябе і творча рэалізуюцца нараўне з аднагодкамі», — паведаміла аўтар праекта, кіраўнік творчай групы радыёпраграмы «Мэры Попінс» Таццяна Гулевіч. Эфірную версію канцэрта можна будзе паслухаць на канале «Культура» Беларускага радыё 30 мая.

Вера ГНІЛАЗУБ, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter