Усе 250 падворкаў Уборка

З усіх бакоў ваколіцы лоеўскага аграгарадка Уборак акружаюць хлебныя нівы. Праз палі некалькі дарог вядуць да цэнтральнай сядзібы ААТ «Ураджайны». Пад адным дахам з дырэкцыяй гаспадаркі размешчана аддзяленне паштовай сувязі. Тры дзесяцігоддзі, да выхаду мінулым летам на пенсію, узначальвала яго Марыя Кацуба. Замяніла яе Алена Мятлушка. Паштальёнам працуе Тамара Васільцова. Больш як чвэрць стагоддзя яна даіла калгасных кароў і неаднойчы прызнавалася лепшай сярод даярак гаспадаркі. Даглядаў жывёлу на ферме муж Аляксандр Уладзіміравіч. Працавалі тут і бацькі Тамары Фёдараўны. У канцы мінулага стагоддзя яны з дзецьмі пераехалі з Бранскай вобласці на Гомельшчыну. Атабарыліся тут, у кутку, які стаў для іх родным…



Тутэйшае аддзяленне паштовай сувязі абслугоўвае звыш 250 падворкаў. Акрамя перыядычных выданняў і паштовай карэспандэнцыі, грашовых выплат, паштальён Тамара Васільцова прымае заказы на дастаўку спажывецкіх тавараў. Актыўна займаецца падпіскай на газеты і часопісы.

Не адзін год сябруюць з «Сельской газетой» ветэраны працы Ніна Гайдук і Дзіна Курдзесава. Па некалькі выданняў пастаянна выпісваюць за­вуч дзіцячага сада — сярэдняй школы Людміла Курзіна, доктар Вікторыя Дварнічэнка, пенсіянеры гаспадаркі Раіса Дарошчанка і Наталля Уласенка, а таксама іншыя жыхары аграгарадка.

Два гады таму пасля аптымізацыі аддзяленне Уборак адышло да Рэчыцкага раённага вузла паштовай сувязі. Тамара Васільцова імкнецца раўняцца на лепшых калег. Хочацца спадзявацца, што пабольшае ў аграгарадку Уборак падпісчыкаў нашага выдання.

subbat50@mail.ru

 Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter