У Музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі патрыятычныя заняткі праводзяцца па плакатах, якія падарыў музею ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адольф Мішын

Урокі патрыятызму ў музеі паэта

У Музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі патрыятычныя заняткі праводзяцца па плакатах, якія падарыў музею ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адольф Мішын
У Музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі патрыятычныя заняткі праводзяцца па плакатах, якія падарыў музею ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адольф Мішын


У зале Музея Максіма Багдановіча — плакаты ваеннага часу

Даўно скончылася тая вайна, і ў школу ўжо ходзяць праўнукі салдат-пераможцаў. Што ведаюць яны пра подзвігі продкаў? Ці разумеюць, якім пакутным быў іхні шлях да Перамогі? Дзеці спрабуюць адказаць на пытанні на занятках “Плакаты Вялікай Айчыннай вайны”, якія праводзіць Музей Максіма Багдановіча для школьнікаў 1-5 класаў.

Гасцей сустракае супрацоўніца музея, Любоў Валер’еўна Аўдзеева, у ваеннай форме — і дзеці настройваюцца на сур’ёзны лад. Потым і слухаюць экскурсавода, і самі далучаюцца да гутаркі. Сэнсавы цэнтр заняткаў — вядомыя агітплакаты “Родина-Мать зовет!», “Будь Героем!”, “Защитим родную Москву!”, “Три года войны” ды іншыя. Дзеці згадваюць асноўныя даты, падзеі вайны. Калі яна пачалася? Што гэта такое? Пытаннямі скіроўваецца гутарка. Дзеці расказваць пра лёсы сваякоў, якія вайну перажылі.  “Вайна заўсёды цесна яднае лёсы чалавека і краіны. У памяць пра загінулых герояў, якія цаной свайго жыцця абаранялі Радзіму, давайце ўстанем і правядзем хвіліну маўчання”, — пасля такіх слоў Любові Валер’еўны дзеці ўстаюць з месцаў.

Юны ўзрост — якраз той час, калі душы адкрытыя для дыялогу, размовы пра вечныя каштоўнасці, высокія ідэалы. Прыемна бачыць, што юныя наведнікі музея ганарацца сваімі продкамі, якія выжылі ў цяжкія гады, адстаялі Радзіму. А хто пра тое не ведае, то пасля заняткаў у музеі паспрабуе даведацца.

Плакаты ў фонд Музея Максіма Багдановіча перадаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адольф Арсенавіч Мішын, цяпер ужо нябожчык. Яго сын разам з сям’ёй жыве ў Мінску, і ветэран часта бываў там. Ён, дарэчы, вельмі захапляўся саломапляценнем, купіў ў Мінску кнігі ды па іх асвоіў рамяство. І цяпер у Музеі Максіма Багдановіча вісяць два саламяныя павукі — гэта, як вядома, беларускі народны абярэг для жытла, стаіць некалькі саламяных вазаў. Пасля смерці ветэрана яго жонка перадала плакаты ў музей на пастаяннае захоўванне, і яны, як бачым, не пыляцца ў запасніках. А плакаты — гэта камплект з 24 рэпрадукцый, выдадзены у 1980-м, да 35-годдзя Перамогі, у ленінградскім выдавецтве “Аврора”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter