Урадзіла, намалацілі — пара павесяліцца!

Восенню, як правіла, пажынаюць плады, навідавоку плён летняй працы. Як папрацавалі, такі і ўраджай. У народзе наконт гэтага яшчэ кажуць: калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш. Такім чынам, зладзім дажынкі, толькі з моўным ухілам.Назоўнік дажынкі адносяць да самабытнай, безэквівалентнай беларускай лексікі. Гэта значыць: у іншых мовах дакладна такога слова няма, а яго сэнс перадаецца словазлучэннямі або фразамі. Так, па-руску гэта “окончание жатвы”, “угощение соседей и жней по случаю окончания жатвы”. На Беларусі здаўна па заканчэнні жніва ладзяць свята.Жніво, жніва, жнітво — так у розных кутках Беларусі называюць, відаць, самы адказны перыяд у земляробчым календары. Той жа корань мае і назва апошняга месяца лета — жнівень, якая замацавалася ў беларускай мове ў 10-х гадах ХХ стагоддзя. Цікава, што ў рускай мове ёсць назоўнік жневень, які ўжываецца са значэннем ‘іржышча’.
Як малацілі снапы цапамі? На “Дажынках” у Круглянскім раёне Магілёшчыны на тую дзею было цікава паглядзець...Восенню, як правіла, пажынаюць плады, навідавоку плён летняй працы. Як папрацавалі, такі і ўраджай. У народзе наконт гэтага яшчэ кажуць: калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш. Такім чынам, зладзім дажынкі, толькі з моўным ухілам.
Назоўнік дажынкі адносяць да самабытнай, безэквівалентнай беларускай лексікі. Гэта значыць: у іншых мовах дакладна такога слова няма, а яго сэнс перадаецца словазлучэннямі або фразамі. Так, па-руску гэта “окончание жатвы”, “угощение соседей и жней по случаю окончания жатвы”. На Беларусі здаўна па заканчэнні жніва ладзяць свята.
Жніво, жніва, жнітво — так у розных кутках Беларусі называюць, відаць, самы адказны перыяд у земляробчым календары. Той жа корань мае і назва апошняга месяца лета — жнівень, якая замацавалася ў беларускай мове ў 10-х гадах ХХ стагоддзя. Цікава, што ў рускай мове ёсць назоўнік жневень, які ўжываецца са значэннем ‘іржышча’.
Самы плодны месяц мінуў, і нам цяпер важна па-гаспадарску выкарыстаць вынікі працы, плён. Дарэчы, у беларускай мове плён — гэта тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне. Адным словам, сінонім да ўраджай. Калі ж заглыбіцца ў гісторыю, то выяўляюцца цікавыя факты. Так, у назоўнікаў плён і палон (са значэннем ‘няволя’) агульны праславянскі корань *pelnъ, *polnъ, што якраз і абазначаў і прыбытак з хлебнага поля, і з поля бітвы. Увогуле ж, сягаюць карані слова плён у індаеўрапейскую эпоху. Пра гэта сведчыць наяўнасць у неславянскіх, але мовах, што адносяцца да індаеўрапейскай сям’і, падобных па гучанні і значэнні назоўнікаў. Вось, напрыклад, у мове нашых суседзяў літоўцаў ёсць слова pelnas, якое абазначае даход, прыбытак — той жа плён.
Так што плённы — гэта ўраджайны, а плодны, паводле слоўніка Івана Насовіча, азначае: урадлівы. Адпаведна, плоднасць — урадлівасць. Плод, як і плён, дарэчы, вельмі старажытнае слова, яго індаеўрапейскі корань меў такія значэнні: ‘напаўняць’, ‘нараджаць’. Нараджаць, радзіць азначае ў тым ліку і ‘даваць багаты ўраджай’. Дзеясловы маюць корань -род- (варыянты -радж-, -радз-). І назоўнік род ужываецца як сінонім да ўраджай, напрыклад, у выразе: “Дай, Божа, на жытычко род”.
З жыта мелюць муку. Цікава, што мука са змешанага збожжа, паводле слоўніка Івана Насовіча, называецца па-беларуску молат. Гэты назоўнік — ад праславянскага *molto, што ўзыходзіць да дзеяслова, аналагічнага сучаснаму малоць.
Своеасаблівы сельскагаспадарча-моўны экскурс засведчыў, што кожнае слова, звязанае са жнівом, у беларускай мове мае даўнюю гісторыю і можа шмат расказаць пра жыццё і традыцыі нашых продкаў.

Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч
На здымках:
Як малацілі снапы цапамі? На “Дажынках” у Круглянскім раёне Магілёшчыны на тую дзею было цікава паглядзець...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter