Урачыста клянуся

У Мінскае абласное кадэцкае вучылішча прыняты 72 чалавекі

Першыя пагоны атрымалі навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.

Па выніках уступнай кампаніі ў гэту прэстыжную навучальную ўстанову прыняты 72 чалавекі. З іх 11 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У вучылішчы адбылося сапраўднае свята, на якім навабранцы прамовілі словы ўрачыстай клятвы кадэта перад аднагодкамі і старэйшымі таварышамі, педагогамі і бацькамі. Свае першыя пагоны яны атрымалі з рук ветэранаў Узброеных Сіл, кіраўнікоў абласных упраўленняў і раённых аддзелаў сілавых ведамстваў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter