Упершыню за пяць стагоддзяў

Дары валхвоў будуць знаходзіцца ў Мінску да 24 студзеня

У Мінск прыбылі Дары валхвоў.

З 17-га па 24 студзеня, пакуль святыня будзе знаходзіцца ў сталічным Доме міласэрнасці, дакрануцца да яе прыедуць тысячы вернікаў з усёй краіны. У гэтыя дні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

— Дом міласэрнасці, які знаходзіцца на вуліцы Ф. Скарыны, 11, а таксама прылеглая да яго тэрыторыя ўзяты пад кругласутачную ахову, — кажа Кацярына Журымская, спецыяліст па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага РУУС. — Закрыты рух на дарогах, а таксама суседнія паркоўкі.

Вернікі, якія прыбудуць сюды на машынах, змогуць паставіць іх ля Нацыянальнай бібліятэкі. Тут будуць арганізаваны дзве паркоўкі. Акрамя таго, для паломнікаў з 17-га па 24 студзеня ў Мінску ўводзіцца дадатковы аўтобус № 900 на маршруце «Станцыя метро «Усход» — Дом міласэрнасці». З 18-га па 23 студзеня працаваць ён будзе з 7.00 да 23.00, а 24 студзеня — з 7.00 да 15.30.

Нагадаем, што пакланіцца рэліквіі з 18-га па 23 студзеня паломнікі змогуць з 8.00 да 22.00.

Дарэчы, спецыяльна для вернікаў ля Дома міласэрнасці размесцяцца чатыры гандлёвыя кропкі з гарачымі напоямі і ежай. З’явяцца тут і пяць вялікіх аўтобусаў, у якіх людзі змогуць пагрэцца.

Дары валхвоў прабудуць у Мінску да 24 студзеня. Аднак у пятніцу доступ да іх будзе закрыты. Пасля беларускай сталiцы святыня адправіцца ў Кіеў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter