Упэўнена пацвердзілі сваю канкурэнтнасць

На пятай міжнароднай спецыялізаванай выставе “Дзень Расійскага поля-2008” у Белгародскай вобласці беларуская сельскагаспадарчая тэхніка ўдастоена сямі залатых медалёў і васьмі дыпломаў Гран-пры
Трактары “Беларус” на міжнароднай выставе ў РасііНа пятай міжнароднай спецыялізаванай выставе “Дзень Расійскага поля-2008” у Белгародскай вобласці беларуская сельскагаспадарчая тэхніка ўдастоена сямі залатых медалёў і васьмі дыпломаў Гран-пры.

Аснову калектыўнай экспазіцыі Мінпрама, якая стала самай вялікай па плошчы, склала сельскагаспадарчая тэхніка “Гомсельмаша”, Мінскага трактарнага завода, “Бабруйскаграмаша”, “Амкадора”. Свае распрацоўкі прадставілі таксама вытворчыя аб’яднанні “БелаўтаМАЗ”, “Бабруйсксельмаш” і Мінскі маторны завод.
Найбольш паспяхова прайшлі дэманстрацыйныя паказы трактараў “Беларус” розных мадыфікацый, збожжаўборачных камбайнаў “Палессе”. Цікавасць наведвальнікаў выставы выклікала тэхніка “Бабруйскаграмаша”: навясная дыскавая касілка, ротарныя граблі, прэс-падборшчык, абмотчык скруткаў сена.

Варта адзначыць, што падчас работы выставы беларускія прадпрыемствы рэалізавалі сельскагаспадарчай тэхнікі на суму звыш 20 мільёнаў расійскіх рублёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter