Источник: Знамя юности
Знамя юности

О любви и не только. Сборник белорусскоязычных рассказов UPDATE презентовали в Минске

UPDATE. Аднаві сябе

З чаго складаецца шчасце? І што ў жыцці самае галоўнае? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў зборніку апавяданняў UPDATE (што перакладаецца як «аднаўленне»), які прэзентавалі ў Мінску на мінулым тыдні.

UPDATE – сумесны праект чатырох аўтараў: Лары Продан, Сафіі Ворсы, Вікторыі Левінай і Зоі Падліпскай. Пісьменніцы пазнаёміліся на Міжнародным літаратурным конкурсе «Славянскае слова» і вырашылі разам скласці і выдаць кнігу. 

Усе апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік, аб’ядноўвае агульная тэма – тэма любові, заўважыла адна з аўтараў, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Падліпская

– Маецца на ўвазе не толькі каханне паміж мужчынай і жанчынай, але і любоў да радзімы, роднай мовы, бацькоў, людзей. У кнізе мы паспрабавалі даць адказ на пытанне «што для чалавека самае галоўнае?». І прыйшлі да выніку, што гэта павага да сябе, бо толькі праз яе ты зможаш паважаць іншых. 

Кніга будзе карыснай і для падлеткаў, і для дарослых з багатым жыццёвым вопытам, упэўнена 16-гадовая пісьменніца Сафія Ворса:

– Я напісала свае апавяданні з той мэтай, каб у чытача з’явіліся пытанні да сябе і ён знайшоў на іх адказы. Каб задумаўся: ці ўсё я раблю так, як трэба? А калі не, абавязкова выправіўся, стаў шчаслівым сам і ашчаслівіў тых, хто побач.

У літаратуры ёсць адказы амаль на ўсе пытанні, заўважыла на развітанне пісьменніца Лара Продан:

– Таму я запрашаю ўсіх чытаць як мага больш і абавязкова аналізаваць тое, што прачыталі. Літаратура – адзін з самых простых спосабаў, каб самаўдасканальвацца, лепш разумець сусвет, людзей і самога сябе. 

Ангеліна ГАЛУБОВІЧ, вучаніца 11-га класа гімназіі № 74 Мінска.

Фота аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter