Уникальными клецками славится агрогородок в Шарковщинском районе

Аграгарадок Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна вядомы сваімі клёцкамі. У вёсках наваколля шмат адметных рэцэптаў. Іх сабрала загадчыца Радзюкоўскага сельскага дома культуры Эмма Хрол. Штогод у раёне нават адзначаюць свята клёцак. Их можна рабіць смачнымі нават калі ідзе Вялікі пост.

Жыхарка вёскі Крыўкі Зоя Крыўко падзялілася з метадыстамі такім рэцэптам. Для клёцак выкарыстоўвалася драннё з сырой бульбы с дабаўленнем бульбы, адваранай у мундзірах. Клёцкі гатавалі круглыя, а прадаўгаватыя – перад Вялікднём, на Саракі. Тады яны мелі назву “шалтаносы”. Для начынкі выкарыстоўвалі грыбы, падсмажаныя з цыбуляй, або замочаны мак. Адварвалі ў кіпені. 

У вёсцы Падліпкі Глафіра Сенчыхіна адзначала, што ў падобным рэцэпце адвараная бульба ў мундзірах складала каля трэці. Для начыння тут выкарыстоўваюць таксама капусту, моркву і цыбулю разам. Можна было не толькі адварыць клёцкі, але і запякаць у пячы. Падавалі смачную страву з падсмажанай цыбуляй.

У вёсцы Антонава клёцкі гатуюць па такім рэцэпце. На два кілаграмы бульбы, падранай на тарцы и адціснутай праз марлю, рыхтуюць кілаграм начыння. І абавязкова адвараныя клёцкі падсмажваюць на патэльні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter