“Уладары” пакарылі тальяцінцаў

Як справы, дыяспара?Сапраўдны сюрпрыз для аўтавазаўцаў Тальяці зрабіў Цэнтр беларускай культуры “Нёман”, якім кіруе Леанід Міхаленка. Па запрашэнні Цэнтра ў госці да тальяцінцаў прыязджаў народны ансамбль музыкі і песні з горада Валкавыска
Песня дапамагае сяброўствуСапраўдны сюрпрыз для аўтавазаўцаў Тальяці зрабіў Цэнтр беларускай культуры “Нёман”, якім кіруе Леанід Міхаленка. Па запрашэнні Цэнтра ў госці да тальяцінцаў прыязджаў народны ансамбль музыкі і песні з горада Валкавыска.

Цяпер у Тальяці пражывае каля 6000 беларусаў, большая іх частка працуе на АўтаВАЗе.

У складзе Цэнтра беларускай культуры “Нёман” — 123 чалавекі. Гэта, у асноўным, зноў жа работнікі тутэйшага аўтазавода, а таксама настаўнікі, пенсіянеры, юрысты.

Цэнтр — месца сустрэчы тальяцінскіх беларусаў, якія аб’ядналіся не толькі для падтрымкі адзін аднаго, але і для прапаганды беларускай культуры і галоўных рыс беларускага народа — гасціннасці, працавітасці, высокай маралі і дабраты.

Аднак вiзiтнай карткай “Немана” з’яуляецца фальклорны ансамбль «Купалінка», створаны ў 2005 годзе (мастацкi кiраўнiк ансамбля — Людміла Дземіна), які ўпершыню заявіў пра сябе на свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, а на вялікую сцэну выйшаў падчас удзелу ў фестывалі “Дружба народаў”, што праходзіў у філармоніі Тальяці.

Сёлета Людміла Дземіна пабывала ў Мінску па запрашэнні таварыства “Радзіма”, дзе пазнаёмілася з галоўным спецыялістам аддзела па ідэалогіі Валкавыскага райвыканкама Аляксандрам Грыко. Даведалася аб тым, што ў Валкавыску ёсць ансамбль “Уладары” — выключна мужчынскі калектыў. І запрасіла прыехаць да беларусаў у Тальяці, каб даць там некалькі канцэртаў.

“Уладары” прыехалі і пакарылі тальяцінцаў з першай песні Нездарма назва калектыва пераводзіцца на расійскую мову як “Властелины”. А на АўтаВАЗ яны змаглі трапіць дзякуючы таму, што цэнтрам беларускай культуры “Нёман” кіруе намеснік начальніка тэхналагічнага аддзела завода Леанід Міхаленка. Дзякуючы яму і Людміле Дземінай, якая таксама працуе на АўтаВАЗе, і было арганізавана выступленне.

Планавалася прымеркаваць выступленне да чарговай гадавіны яднання брацкіх народаў Расіі і Беларусі, але да Тальяці “Уладары” змаглі даехаць пазней, бо тут, у Беларусі, прымалі ўдзел у праекце “Песні маёй краіны”, у якім выспупілі з вялікім поспехам.

Дарэчы, калектыў гэты аматарскі, прафесійных музыкантаў у ім няма. І гэта ўражвае больш за ўсё. Мастацкі кіраўнік ансамбля, дырэктар Валкавыскага Дома культуры Вадзім Бычак расказвае, што ў складзе калектыву ёсць настаўнік, супрацоўнік дэпартамента аховы, ваеннаслужачы... Між тым, ансамбль пастаянна ўдзельнічае ў розных конкурсах і тэлевізійных праектах.

Дарэчы, сустракаючы гасцей з Беларусі, тальяцінская “Купалінка” таксама не падкачала і адказала беларусам “партызанскімі прыпеўкамі”.

Між іншым, мэтай візіту гасцей было яшчэ і тое, каб наладзіць самыя актыўныя стасункі паміж Тальяці і Валкавыскам. Тэрмінам на тры гады была падпісана дамова паміж Цэнтрам беларускай культуры “Нёман” і Валкавыскім райвыканкамам, якая прадугле­джвае пашырэнне супрацоўніцтва ў самым шырокім сэнсе.

Галіна Навіцкая, каардынатар праектаў Таварыства “Радзіма
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter