Уклады: дынаміка станоўчая

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі, уклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце павялічыліся за май на 88 мільярдаў 208 мільёнаў рублёў, або на 5,7 працэнта.
Дэпазіты ў замежнай валюце за гэты перыяд узраслі на 7,6 мільёна долараў (на 1,4 працэнта). Сёлета за 5 месяцаў уклады грамадзян павялічыліся ў рублях на 40, а ў замежнай валюце — на 5,3 працэнта. На пачатак чэрвеня беларусы захоўвалі ў банках адпаведна звыш 1 643 мільярдаў рублёў і 569 мільёнаў долараў. Захаванне працэнтнай палітыкі галоўнага банка краіны прывяло да станоўчай дынамікі ўкладаў амаль ва ўсіх банках, асабліва ў “Белаграпрамбанку”, “Белпрамбудбанку”, “Беларусбанку” і “Белінвестбанку”. Як удакладнілі ў Нацбанку, сёлета прадугледжаны рост укладаў насельніцтва не менш чым у 1,6 раза, або ў эквіваленце амаль на 1,5 трыльёна рублёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter